ПРАЦОЎНЫ КАЛЕКТЫЎ ДОМА ДРУКУ ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ ВА ЎРАЧЫСТАЙ ЦЫРЫМОНІІ ЎСКЛАДАННЯ КВЕТАК ЛЯ СТЭЛЫ ” МІНСК-ГОРАД-ГЕРОЙ»

У выхадныя Мінск адзначыў Дзень горада, яму споўнілася 957 гадоў. Па традыцыі свята Дня горада пачалося з урачыстай цырымоніі ўскладання кветак да стэлы.

Пралогам урачыстага мерапрыемства стала тэатралізаванае прадстаўленне. Творчыя калектывы сталіцы прадставілі нумары, якія нагадалі прысутным пра гісторыю Беларусі і Мінска.

У знакавым для беларусаў месцы сабраліся прадстаўнікі Мінгарвыканкама, раённых адміністрацый, грамадскасці, прадпрыемстваў горада, сілавых ведамстваў, дэпутаты, госці з гарадоў-пабрацімаў, ветэраны, моладзь.

Удзельнікі ўшанавалі памяць тых, хто абараняў горад, аддаў жыццё за вызваленне сталіцы і ўсёй Беларусі.