З ДНЁМ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА!

Дарагія суайчыннікі!

Дата 17 верасня 1939 г. – сімвал Гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, падзеленых нехаця, жыць адной сям’ёй ва ўласным доме. Гэтае свята напоўнена глыбокім сэнсам, нагадвае пра традыцыі нацыянальнай згоды, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, нязломнасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Гэта бясцэнны запавет для дзяцей і ўнукаў – берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі, бо ва ўсе часы галоўным для Беларусі было яднанне народа. Гэта тая гістарычная аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню. 17 верасня паказвае свету нашу непакорымасць перад знешнімі выклікамі і катаклізмамі. Сёння мы бачым, як важная згуртаванасць, адзінства і агульнасць у духоўных і маральных каштоўнасцях, каб супрацьстаяць і часам выстаяць у складаных сітуацыях. І сёння можна з упэўненасцю сказаць, што беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.

Беларускі Дом друку ўсю сваю векавую гісторыю дэманстраваў сілу адзінства для развіцця прадпрыемства, і, безумоўна, нашай краіны. Незалежна ад сфер дзейнасці, мы ўсе аб’яднаныя лёсам Беларусі. І нам важна шанаваць і берагчы яе, праслаўляць сваімі поспехамі і дасягненнямі.

Працоўны калектыў Беларускага Дома друку жадае ўсім суайчыннікам моцнага здароўя, натхнення, сямейнага дабрабыту і невычэрпнай энергіі. Міру, радасці, шчасця, новых поспехаў у стваральнай працы на карысць любімай Беларусі!

Будзем адзіныя! Са святам!