РОЎНА 30 ГАДОЎ ТАМУ АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА АФІЦЫЙНА ЎСТУПІЎ НА ПАСАДУ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20.07.2024

20 ліпеня 1994 года адбылася першая Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падчас прыняцця прысягі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка вымавіў: “Уступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязацельствы”. З гэтага моманту ў нашай краіне ўсталявалася прэзідэнцкая ўлада.

У той дзень пасяджэнне Вярхоўнага Савета адкрылася ў 10 раніцы і сабрала рэкордную колькасць дэпутатаў. У Авальнай зале сабралася 318 чалавек (былі і журналісты, і дыпламаты).