Напярэдадні рэферэндуму на базе дзяржаўнага прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку” 17 лютага адбыўся круглы стол па пытаннях змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Удзел у мерапрыемстве прыняла Наталля Леанідаўна Калпакова, намеснік пракурора Савецкага раёна г. Мінска, якая расказала прысутным аб навацыях у асноўны закон, раскрыла значнасць змяненняў з прававога пункту гледжання, адзначыла важнасць для дзяржавы маючага адбыцца рэферэндуму, як магчымасці для ўдзелу кожнага грамадзяніна краіны ў прыняцці рашэнняў па найважнейшых пытаннях дзяржаўнага і грамадскага жыцця.
У працэсе абмеркавання супрацоўнікі Беларускага Дома друку выказалі сваё меркаванне па прапанаваных папраўках і задалі пытанні. У прыватнасці, былі закрануты тэмы па абароне персанальных звестак, а таксама сусветным досведзе пакарання за няўдзел у выбарчым працэсе.
У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі сышліся ў адзінай думцы, што заставацца абыякавым нельга, кожны павінен прыйсці на рэферэндум 27 лютага і выканаць свой грамадзянскі абавязак, а ў выпадку немагчымасці зрабіць гэта ў асноўны дзень, заканадаўствам прадугледжана датэрміновае галасаванне, якое пачнецца з 22 лютага.