ЗАПРАШАЕМ НАВЕДЗІЦЬ З 15 ПА 17 ВЕРАСНЯ ВЫСТАВУ ІНАВАЦЫЙНЫХ РАСПРАЦОЎ І ПРАДУКЦЫІ ПРАМЫСЛОВАСЦІ У Мінск-арэне

Упершыню ў рамках святкавання Дня народнага адзінства ў беларускай сталіцы пройдзе спецыялізаваная выстава з дэманстрацыяй узораў тэхнікі, інавацыйных распрацовак і прадукцыі прамысловасці.

Жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць лепшыя распрацоўкі ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, распрацоўкі айчынных прадпрыемстваў цяжкай і лёгкай прамысловасці, электронікі, самыя смачныя навінкі прадставяць прадпрыемствы харчовай галіны, свае дасягненні і распрацоўкі прадэманструюць вучоныя і вынаходнікі Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама многія іншыя . 

На выставе будзе прадстаўлена шмат экспанатаў, у тым ліку буйнагабарытная тэхніка, макеты і прэзентацыі вядучых прадпрыемстваў нашай сталіцы.