Паважаныя калегі, партнёры і сябры!
7 лістапада наша краіна будзе адзначаць чарговыя ўгодкі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Для маладых грамадзян гэты “чырвоны дзень у календары”, відаць, мала што значыць. Але нельга адмаўляць калектыўную Памяць людзей старэйшага пакалення – тых, хто нарадзіўся і жыў у Савецкім Саюзе – і для каго гэтае свята было і застаецца адным з ушанаваных.
Нягледзячы на тое, што за апошні час ні адна палітычная партыя не ўзяла на сябе смеласць поўнасцю адмовіцца ад «спадчыны Вялікага Кастрычніка», Беларусь – адна з нямногіх краін захавала гэтую традыцыю. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года Дзень Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі – 7 лістапада – застаецца ў Календары дзяржаўных свят і па-ранейшаму з’яўляецца непрацоўным. У ім перапляліся лёсы многіх пакаленняў людзей, на якія паўплывала эпахальная падзея 20-га стагоддзя. Вялікі Кастрычнік “наклаў адбітак” і на ўвесь ход сусветнай гісторыі.
Не будзем удавацца ў яго адзнакі. Сучасным беларусам цяжка рабіць грунтоўныя і канчатковыя вывады і ўрокі з гісторыі Кастрычніка. Але бясспрэчным з’яўляецца той факт, што ён вывеў царскую Расію са шматвяковай разрухі, беднасці і адсталасці. Адкрыў перад ёй некапіталістычны шлях развіцця. Падняў да касмічных вяршыняў навуку. Даў простым грамадзянам доступ да адукацыі і бясплатнай медыцыне. Гарантаваў права на працу і адпачынак. Многія дзесяцігоддзі ідэі Вялікага Кастрычніка асвятлялі дарогу да прагрэсу дзясяткам краін свету. Ставячы галоўнай мэтай агульначалавечыя каштоўнасці і дэмакратыю, Кастрычнік змог сабраць пад свае сцягі прагрэсіўныя пласты чалавецтва. І не яго віна ў тым, што гэтыя дасягненні і заслугі зараз ставяцца пад сумнеў.
Сапраўды, гісторыя гэтага свята для большасці савецкіх рэспублік скончылася разам з распадам Звяза. Але і сёння, столькі гадоў праз, якія «нарадзіліся ў СССР», складана адмаўляць значэнне гэтай даты ў гісторыі Беларусі. Бо менавіта Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла шматлікім народам, у тым ліку і беларускаму, свабоду – выбару, права, незалежнасці.
Таму 7 лістапада – даніна павагі да пакалення людзей, якія сваім лёсам упісалі яркія старонкі ў гісторыю дзяржавы. Пры ўсёй яго гістарычнай неадназначнасці свята Вялікага Кастрычніка дапамагае лепш зразумець і ацаніць мінулае. Разабрацца ў сучаснасці. Зазірнуць у будучыню. Гэта яшчэ адзін з тых сымбаляў, што аб’ядноўваюць людзей розных пакаленьняў у адну нацыю.
У гэты святочны дзень жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, спакою і міру, новых працоўных дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!
З гісторыі свята.
У ноч з 7 на 8 лістапада 1917 года ў Петраградзе адбылося паўстанне. Па сігнале, якім стаў стрэл крэйсера «Аўрора», узброеныя працоўныя, салдаты і матросы захапілі Зімовы палац, зрынулі Часовы ўрад і абвясцілі Ўладу Рад.Рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей XX стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход
далейшай гісторыі. Людзі атрымалі права на працу, на адукацыю, на адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай.
Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.
Да 1991 года 7 лістапада быў галоўным святам СССР і насіў больш урачыстую, чым зараз, назву – Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. На працягу ўсёй савецкай эпохі 7 лістапада быў “чырвоным днём календара”, гэта значыць дзяржаўным святам, якое адзначалі не толькі асаблівым колерам у штодзённіку, але і абавязковымі дэманстрацыямі працоўных, якія праходзілі ў кожным горадзе краіны.
Гісторыя гэтага свята скончылася з распадам Савецкага Саюза і развянчаннем камуністычнай ідэалогіі. У Расіі свята было перайменавана спачатку ў Дзень згоды і прымірэння, а затым і скасавана зусім. У Беларусі ж гэтае свята па-ранейшаму адзначаецца, але атрымала новую назву – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.Захоўваючы гэты дзень сярод іншых памятных дат, мы тым самым Захоўваючы гэты дзень сярод іншых памятных дат, мы тым самым аддаём даніну павагі мільёнам людзей, для якіх многія гады гэта было галоўнае свята дзяржавы.