У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь “Аб правядзенні рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі” з 13 па 19 лістапада 2023 года праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння як фактару развіцця анкалагічных захворванняў.
У дні правядзення акцыі будзе арганізавана правядзенне ў працоўным калектыве мерапрыемстваў па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння, тэрыторыя арганізацыі будзе аб’яўлена зонай, свабоднай ад курэння, будуць арганізаваны дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння.
Кансультацыі па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння можна атрымаць у ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Чкалава, 14, каб. № 312, па тэлефоне 8 (017) 219 71 54, а таксама на сайце www.cgeud.by).