Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку падтрымана ініцыятыва аб стварэнні на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці “Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі”.
У 2018 годзе на базе рэканструяванага будынка штаба адкрыты філіял установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці” “Маладзёжны патрыятычны цэнтр” (праект стварэння Маладзёжнага патрыятычнага цэнтра падтрыманы Прэзідэнтам на 42 З’ездзе Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”1). На базе Маладзёжнага патрыятычнага цэнтра паспяхова рэалізуюцца праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Юны разведчык”, “Ваенная гісторыя”, “Турызм”, “Юны армеец” і іншыя, праводзяцца абласныя вучэбна-трэніровачныя зборы па ваенна-патрыятычнай падрыхтоўцы “Пераможца” і аздараўленчы лагер “Патрыёт” абаронна-спартыўнага профілю ў перыяд летняй аздараўленчай кампаніі. З 2018 па 2023 гады на базе філіяла “Маладзёжны патрыятычны цэнтр” праведзена больш за 400 абласных патрыятычных акцый і мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел звыш 50 тысяч навучэнцаў Брэсцкай вобласці.
У адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Брэсцкае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва вызначана заказчыкам на праектаванне і будаўніцтва 1 чаргі аб’екта.
Праектам стварэння цэнтра прадугледжваецца:
– правядзенне рэканструкцыі казарменнага памяшкання пад пражыванне 200 навучэнцаў, рэканструкцыя казематаў тэнальнага фронту Кобрынскага ўмацавання пад навучальныя класы, рэканструкцыя сталовай на 200 пасадачных месцаў, добраўпарадкаванне зоны летніх палатачных лагераў на 200 месцаў і ціра, ваенна-спартыўных і гульнявых плошчаў паўночна-заходніх варот крэпасці; – рэканструкцыя Заходняга форта пад забаўляльна-асветніцкі комплекс адначасовага знаходжання да 500 чал.,
добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.
Першая чарга будзе прадугледжваць рэканструкцыю жаўнерні пад інтэрнат і стварэнне спартовай інфраструктуры.
У мэтах акумулявання грашовых сродкаў, якія паступілі на гэтыя мэты ад грамадскасці і спонсараў адкрыты дабрачынны рахунак.
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”
BY96 AKBB 3135 0000 0028 1510 0000 – дабрачынны рахунак
ЦБП №510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск
BIC AKBBBY2X
Уліковы нумар падаткаплацельшчыка (УНП) 102275857
Таксама пералічыць сродкі можна з дапамогай АРІП або USSD-запыту з мабільнага тэлефона.
УНЕСІ СВОЙ УКЛАД У БУДАЎНІЦТВА РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЦЭНТРА ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ!