РАЁНЫ СТАЛІЦЫ ПРАДСТАВІЛІ СВАЕ КРЭАТЫЎНЫЯ НАВАГОДНІЯ ЁЛКІ

16 снежня на пляцоўцы каля Палаца спорту адкрылася выстава “Ёлкі нашага горада”. На працягу 9 дзён (па 24 снежня) штодзень у 18.00 раёны сталіцы праводзілі творчыя прэзентацыі крэатыўных дрэў. Распрацоўнікі і вытворцы навагодніх экспанатаў – адміністрацыі раёнаў сумесна з прадпрыемствамі. Кожны раён прэзентаваў цікавую праграму з удзелам не толькі прадпрыемстваў, якія вырабілі ёлку, але і раённых творчых калектываў, дзякуючы чаму падзея атрымалася яркай і запамінальнай. Лепшы экспанат вызначаць па выніках анлайн-галасавання.