Заслужаны поспех і прафесіяналізм Марыі Зотавай, дызайнера вытворча-выдавецкага цэнтра Беларускага Дома друку адзначаны ўзнагародай Вялікага тэатра Беларусі.
Марыі ўручаны Ганаровы дыплом ІІ ступені за цацку “Маленькі прынц”.
Больш за 200 работ было даслана на сямейны конкурс “Навагодняя тэатральная цацка”, які прайшоў у Вялікім тэатры Беларусі ўжо 10-ы раз. 26 снежня, перад операй для ўсёй сям’і “Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)”, узнагародзілі пераможцаў і яго ўдзельнікаў.
Жадаем Марыі далейшых поспехаў, выканання задуманага і рэалізацыі маштабных планаў.