АНОНС: 15.02.2024 АДБУДЗЕЦЦА АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ

15 студзеня 2024 г. адбудзецца агульнагарадскі дзень інфармавання на тэму: « Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты ».

Выбары – адзін з неад’емных элементаў дэмакратыі ў дзяржаве, эфектыўны фармат калектыўнага прыняцця рашэнняў з роўным уздзеяннем удзельнікаў на зыход працэсу.

У нашай краіне максімальна рэалізаваны канстытуцыйны прынцып народаўладдзя, замацаваны ў артыкуле 3 Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь:  “Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй” . У Беларусі зроблена ўсё, каб грамадзянін самастойна і свабодна вырашаў, хто на выбарах заслугоўвае яго галасы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка 20 лістапада 2023 г. падпісаў  указы № 367  “Аб назначэнні выбараў дэпутатаў” і  № 368  “Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

ВЫБАРЫ ДЭПУТАТАЎ АДБУДУЦЦА Ў АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАННЯ – 25 лютага 2024 г.

Бягучая выбарчая кампанія – найбуйнейшая за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Трэба абраць  110  дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і  12 514  дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.