ВЫНІКІ ПАТРЫЯТЫЧНАЙ АКЦЫІ «ДОМ ДРУКУ ГАЛАСУЕ»

25 лютага 2024 года ў нашай краіне ўпершыню ў яе суверэннай гісторыі прайшоў адзіны дзень галасавання.

У рамках электаральнай кампаніі былі абраны 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і 12514 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.

У святле мінулых выбараў дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку” правяло для супрацоўнікаў і членаў іх сем’яў патрыятычную акцыю “ДОМ ДРУКУ ГАЛАСУЕ”. Для ўдзелу ў якой неабходна было зрабіць сваё фота на ўчастку для галасавання ці фоне спецыяльнага плаката, размешчанага на ім.