ЗАПРАШЭННЕ УЗЯЦЬ УДЗЕЛ У РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ДОБРАВОЛЬНАЙ АКЦЫІ «АДНАВІМ ЛЯСЫ РАЗАМ!»

23 сакавіка ў Беларусі стартавала традыцыйная рэспубліканская добраахвотная акцыя Міністэрства лясной гаспадаркі “Аднавім лясы разам!”, якая працягнецца да 20 красавіка.

У гэтым годзе для правядзення акцыі па ўсёй краіне падрыхтавана больш за 2,6 тыс. аб’ектаў, амаль 22 млн штук пасадачнага матэрыялу. Акрамя стварэння лясных культур, валанцёры і работнікі лясной гаспадаркі створаць каля 107 памятных алей і паркаў, адрэстаўруюць 113 месцаў адпачынку і помнікаў, а таксама прыбяруць лес ад смецця і захламленасці.

Убаку не застанецца і працоўны калектыў прадпрыемства, які таксама прыме ўдзел у пасадцы памятных насаджэнняў і ўсталюе памятны знак на тэрыторыі лесагаспадарчай установы “Краснасельская” з нагоды 30-годдзя ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем прыняць удзел!