Ім стаў Місюраў Алег Аляксандравіч. Ён змяніў Бурыя Віктара Васільевіча, які пайшоў на заслужаны адпачынак пасля амаль 17 гадоў кіраўніцтва прадпрыемствам.
На агульным сходзе калектыву новага генеральнага дырэктара прадставіў Рагашчук Мікалай Міхайлавіч – намеснік Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Даведка: Місюраў Алег Аляксандравіч нарадзіўся 17 красавіка 1980 года ў г. Магілёве. Мае інжынерную і кіраўніцкую вышэйшыя адукацыі. Раней працаваў на рэспубліканскім вытворчым унітарным прадпрыемстве “Завод газетнай паперы” на пасадзе галоўнага інжынера.