КІБЛЕТЫ НА ГАЛОЎНУЮ ПАДЗЕЮ ГЭТАГА ЛЕТА – ФЕСТЫВАЛЬ “АЛЯКСАНДРЫЯ ЗБІРАЕ СЯБРОЎ” УЖО Ў ПРОДАЖЫ!

У гэтым годзе фестываль пройдзе 6 ліпеня на сваім звыклым месцы – маляўнічым беразе Дняпра. Каля маста, які злучае аграгарадкі Александрыя і Копысь.

Рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна – адзіная ў сваім родзе яркая культурная падзея лета для Прыдняпроўя.

Традыцыйна кожны год вядзецца работа па падрыхтоўцы да свята, праводзяцца прэс-канферэнцыі, нарады, дзе абмяркоўваюцца вынікі мінулагодняга фестывалю, прапрацоўваецца праграма сёлетняга свята.

Сваю гісторыю “Купалле”, як маштабны фэст, пачынае з 2010 года на Магілёўскай зямлі, у Александрыі, на радзіме Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. 6-7 ліпеня на мерапрыемства з’ехаліся госці з навакольных сёл, вёсак, а таксама з Оршы, Шклова, Магілёва і Мінска. Гледачам была прадстаўлена канцэртная праграма “Купалле над Дняпром”. Свята наведаў кіраўнік дзяржавы і, пасля знаёмства з фестывальнымі падворкамі, адзначыў, што прыемна здзіўлены ўвазе да свята. Яго штогадовая прысутнасць і прывітальнае слова на свяце стала добрай традыцыяй.

Ідэя праводзіць гулянне менавіта ў Александрыі ўзнікла не выпадкова. Усе купальскія мерапрыемствы традыцыйна праходзілі на беразе ракі Дняпро, рэчышча якой спрадвеку служыла калыскай культуры многіх славянскіх народаў, а водная артэрыя калісьці была неад’емнай часткай вялікага гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”.

Купіць Білет