100 % ГАТОЎНАСЦЬ ДА ТУРСЛЕТУ 2024

7 – 9 чэрвеня 2024 г. на базе кемпінга “Клявое месца” Вілейскага раёна адбудзецца турыстычны злёт Савецкага раёна г. Мінска.

Усяго ўдзел у спаборніцтвах прымуць каля 20 каманд з арганізацый і прадпрыемстваў Савецкага раёна г Мінска. У праграме турзлёту спаборніцтвы па паркавым валейболе, квэсты “Востраў Скарбы” (байдаркі) і “Форт Баярд”, лазертаг, тэхніка веласіпеднага турызму, творчы фестываль “Беларусь са знакам якасці!” і гастранамічны конкурс «Боршч на любы густ», а таксама спаборніцтвы па дартсе для кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў каманд-удзельніц. Каманда Беларускага Дома друку адназначна прыме ўдзел у турыстычным мерапрыемстве.

У ходзе турзлёту чакаюцца відовішчныя выступленні спартсменаў каманд-удзельніц.

Запрашаем балельшчыкаў з ліку работнікаў прадпрыемства падтрымаць нашых спартсменаў на спаборніцтвах у «Клявым месцы».

Дом друку – гэта я, Дом друку – гэта мы, Дом друку – лепшая каманда краіны!