24.11.2026
Паважаныя калегі!
📝 Паведамляем, што на прадпрыемстве будзе праведзена ананімнае анкетаванне для выяўлення праблемных зон, ацэнкі лаяльнасці і ўцягнутасці, а таксама вызначэння рэальнага становішча спраў на прадпрыемстве. Усім работнікам Дома друку неабходна запоўніць спецыяльна распрацаваныя анкеты і перадаць іх кіраўніку структурнага падраздзялення або наўпрост у аддзел кадраў праз спецыяльна ўстаноўленую скрыню. Тэрмін падачы запоўненых анкет да 30.11.2026. Атрымаць анкету можна праз кіраўніка структурнага падраздзялення.
Нам важна пачуць меркаванне кожнага работніка!
