ЯРКІМ ФІНАЛЬНЫМ АКОРДАМ ЖАНОЧАГА ФОРУМУ КІРАЎНІЦТВА СПРАВАМІ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ СТАЎ КАНЦЭРТ РАБОТНІКАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ І ІХ ДЗЯЦЕЙ

20.10.2026

Яркім фінальным акордам Жаночага форуму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праца. Стварэнне. Будучыня” стаў канцэрт, падрыхтаваны работнікамі арганізацый Кіраўніцтва справамі.

Ніхто з удзельнікаў канцэрта не з’яўляецца прафесійным спеваком, музыкам, танцорам, вядучым або рэжысёрам-пастаноўшчыкам такіх шоў. Усе яны маюць розныя прафесіі і працуюць у розных сферах дзейнасці, але ўсіх іх аб’ядноўвае захапленне творчасцю, любоў да музыкі, танцаў і пачуццё вялікай дружнай сям’і пад назвай Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Разам з бацькамі на сцэну выйшлі і дзеці работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі.

Канцэрт быў прысвечаны галоўным удзельніцам форуму – жанчынам, якія добрасумленна працуюць, уносяць свой уклад у развіццё і росквіт сваёй краіны, выхоўваюць дзяцей, клапоцяцца пра сваіх родных і блізкіх, актыўна ўдзельнічаюць у жыцці грамадства і натхняюць усіх вакол на стварэнне, захаванне міру і дабрабыту.

Канцэртныя нумары вельмі цёпла і душэўна раскрылі галоўныя тэмы для ўсіх. Гэта любоў да Радзімы, сям’і, дзецям, родным і блізкім, гэта далікатныя пачуцці любові і дружбы, радасць і добрыя пажаданні міру і шчасця кожнаму чалавеку.