ЗАПРАШАЕМ У ЭКСКУРСІЙНЫ ТУР “СПАДЧЫНА ЧАСОЎ”: КОСАВА-РУЖАНЫ

28.09.2026

Экскурсійны тур “Спадчына часоў” у Косава і Ружаны дазволіць вам здзейсніць кароткі экскурс у гісторыю беларускіх зямель і пабываць у месцах, звязаных з імёнамі выбітных ураджэнцаў Айчыны. Вас чакаюць знаёмства з радавымі гнёздамі самых бліскучых прадстаўнікоў беларускага дваранства, агляд іх велічных палацавых рэзідэнцый, займальныя апавяданні пра таямніцы, што захоўваюць іх сцены, маляўнічыя пейзажы беларускага Палесся і многае іншае.

Косаўскі палацава-паркавы комплекс – рэзідэнцыя шляхцічаў Пуслоўскіх, заўсёднікамі якой у свой час былі Генрык Сянкевіч, Напалеон Орда, Эліза Ажэшка, Вацлаў Ластоўскі і Юзаф Пілсудскі.

Сядзіба Мерачоўшчына – радавое гняздо нацыянальнага героя Беларусі – Тадэвуша Касцюшкі. Траецкі касцёл, у якім ён быў ахрышчаны, а таксама Царква Святога Антонія XIX стагоддзя, драўляная Успенская царква і каталіцкія могілкі, з магіламі ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гадоў і г.д.

Ружаны – валоданне шляхцічаў Сапегаў, аднаго з наймагутнейшых дваранскіх родаў на беларускіх землях. Сёння там фрагменты іх радавога маёнтка – грандыёзнага палацава-паркавага ансамбля, па сваіх памерах і раскошы строя, не саступаў калісьці французскаму Версалю. Яшчэ Ружаны – будынак сінагогі, Петрапаўлаўская царква, дзе захоўваецца цудатворны абраз Ружанскай Божай Маці, манастыр базыльянаў, Траецкі касцёл і іншыя славутасці старадаўняга мястэчка.