ВІНШАВАННЕ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ З ДНЁМ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

17.09.2026

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём народнага адзінства.

17 верасня 1939 года – дзень уз’яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 гадоў. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую нацыя аб’ядналася і з’ядналася.

Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі.

Любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў – аснова міру і згоды ў Беларусі. Мэта і сэнс жыцця кожнага – захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь