ЗАПРАШАЕМ НА ШТОГАДОВУЮ ВЫСТАВУ «УРАДЖАЙ»

14.09.2026

Прыняць удзел і прадставіць сваю прадукцыю можа любы работнік Дома друку, які займаецца агародніцтвам, садоўніцтвам, кветкаводствам. Колькасць удзельнікаў не абмежавана! Усіх удзельнікаў выставы чакае ўраджай каштоўных прызоў і падарункаў, а гледачоў – гама яркіх густаў, сакавітых эмоцый і вытанчаных уражанняў. Да сустрэчы на выставе «Ураджай-2026»!