ПРАЦОЎНЫ КАЛЕКТЫЎ ДОМА ДРУКУ ПАДАРЫЎ КЛОПАТ І ПАДТРЫМКУ ДЗЕЦЯМ ПЕРАД НОВЫМ НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДАМ

01.09.2026

Напярэдадні 1 верасня працоўны калектыў Дома друку адгукнуўся на добрую справу і аказаў дапамогу сацыяльна-педагагічнаму цэнтру Партызанскага раёна г. Мінска. Падтрымка была прызначана апякунскім і прыёмным сем’ям, а таксама дзецям, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Каб кожны жадаючы мог далучыцца да акцыі, на прахадной прадпрыемства была ўсталяваная спецыяльная скрынка для збору канцылярскіх тавараў. Супрацоўнікі са шчырым удзелам прыносілі сшыткі, ручкі, альбомы, каляровыя алоўкі, фламастэры і іншыя школьныя прыналежнасці.

Акрамя збору канцылярскіх прыладаў работнікі прадпрыемства рабілі грашовае ахвяраванне праз сістэму АРІП Беларускаму Чырвонаму Крыжу, тым самым удзельнічаючы ў іх штогадовай маштабнай дабрачыннай кампаніі “Збяром дзяцей у школу”.

У выніку сумесных намаганняў удалося сабраць усё неабходнае, каб дапамагчы дзецям з радасцю і упэўненасцю сустрэць новы навучальны год. Бо за кожным такім падарункам стаіць не проста рэч, а ўвага, клопат і жаданне падтрымаць тых, каму асабліва важна адчуць, што побач ёсць неабыякавыя людзі.

Падобныя ініцыятывы аб’ядноўваюць калектыў і нагадваюць пра тое, як шмат можа значыць просты чалавечы ўдзел. Для дзяцей жа гэтая дапамога стане добрым стартам у новым навучальным годзе.