24.08.2026
УДЗЕЛ КАМАНДЫ ДОМА ДРУКУ Ў ТУРЫСТЫЧНЫМ ЗЛЁЦЕ САВЕЦКАГА РАЁНА Г. МІНСКА
У мінулыя выхадныя каманда Беларускага Дома друку прыняла ўдзел у турыстычным злёце Савецкага раёна г. Мінска “Беларусачка – 2026”, прысвечаны Году беларускай жанчыны, які прайшоў у маляўнічых ваколіцах на беразе Вілейскага вадасховішча на кемпінгу “Клёвае месца”. Гэта мерапрыемства сабрала аматараў актыўнага адпачынку і прыгод, падаўшы магчымасць не толькі прадэманстраваць свае навыкі, але і ўмацаваць камандны дух.



Злёт пачаўся з вітальнага слова кіраўніка адміністрацыі Савецкага райна г. Мінска Аляксандра Уладзіміравіча Шчаковіча, які адзначыў важнасць такога роду мерапрыемстваў для згуртавання калектываў і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Удзельнікі каманды Дома друку з энтузіязмам падышлі да выканання розных задач, уключаючы паркавай валейбол, квэст на байдарках і “Форт Боярд”, тэхніку веласіпеднага турызму, гульню “Вышыбалы”, а таксама дартсу для кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў каманд-удзельніц.



Адным з самых запамінальных момантаў стаў удзел у творчым фестывалі “Цудоўнае аблічча жанчын Беларусі” і гастранамічным конкурсе “Дранікі на любы густ!”, дзе каманда паказала крэатыўны падыход і арыгінальнасць. Гэта не толькі ўмацавала камандны дух, але і дазволіла абмяняцца вопытам з іншымі ўдзельнікамі злёту.



Акрамя спартыўных спаборніцтваў, удзельнікі мелі магчымасць атрымаць асалоду ад прыроды, пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы і ўсталяваць новыя знаёмствы. Увечары ўсе сабраліся ля вогнішча, дзе падзяліліся ўражаннямі і планамі на будучыню.

Удзел у турыстычным злёце стаў не толькі магчымасцю праявіць сябе ў спорце, але і выдатным спосабам з’яднаць калектыў Дома друку. Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы спрыяюць стварэнню сяброўскай атмасферы і павышэнню матывацыі сярод супрацоўнікаў. Бо галоўнае не перамога, а ўдзел і адзінства.



Усяго ўдзел у спаборніцтвах прыняло 13 каманд з арганізацый і прадпрыемстваў Савецкага раёна г. Мінска. Па выніках конкурснай праграмы турыстычнага злёту: 3-е месца – каманда філіяла “Аўтобусны парк № 7” дзяржаўнага прадпрыемства “Мінсктранс”, 2-е месца – каманда Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, 1-е месца – каманда філіяла “Энергазбыт” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскэнерга”.



Мы дзякуем арганізатарам за выдатна праведзенае мерапрыемства і ўжо чакаем сустрэчы ў наступным годзе!



