КІРАЎНІК СПРАЎ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ЮРЫЙ НАЗАРАЎ ВІНШУЕ РАБОТНІКАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ

03.07.2026

Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Сардэчна віншую вас З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята з’яўляецца самым яркім сімвалам нашай дзяржаўнасці, самадастатковасці і незалежнасці. У гэты дзень мы не стамляемся аддаваць даніну памяці подзвігам продкаў, здзейсненым у гады Вялікай Айчыннай вайны, і шчыра радавацца за сучаснікаў, з якімі мы разам будуем моцную і квітнеючую Беларусь.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у працы і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны!

Са святам!

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Юрый Назараў