З 1 МАЯ – СВЯТАМ ПРАЦЫ!

30.04.2026

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Віншуем вас з 1 мая – Святам працы! Гэтае свята сімвалізуе каштоўнасць кожнага рабочага і спецыяліста, а таксама важнасць сумесных намаганняў у дасягненні агульных мэтаў. У гэты асаблівы дзень выказваем шчырую падзяку за вашу працу, прафесіяналізм і адданасць справе. Няхай ваш прафесійны шлях будзе поўны поспехаў, здароўя і дабрабыту. Жадаем міру, гармоніі і далейшых перамог у імя працвітання нашай краіны і Беларускага Дома друку.

З найлепшымі пажаданнямі,

адміністрацыя і прафсаюзны камітэт

дзяржаўнага прадпрыемства

«Выдавецтва «Беларускі Дом друку»