У САВЕЦКІМ РАЁНЕ Г. МІНСКА ПРАЙШОЎ РАЁННЫ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ ПА АБМЕНЕ ВОПЫТАМ ДЛЯ ІДЭАЛАГІЧНАГА АКТЫВУ

29.04.2026

Семінар-практыкум па абмене вопытам для ідэалагічнага актыву Савецкага раёна г.Мінска прайшоў на базе ААТ «Амкадор» – кіруючая кампанія холдынгу». Удзел у семінары прыняло 55 прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі раёна. Гэта кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, як дзяржаўнай формы ўласнасці, так і прыватнай, а таксама спецыялісты па ідэалагічнай рабоце, маладзёжныя лідары, прафсаюзны актыў і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Семінар пачаўся са знаёмства з прадпрыемствам. Была праведзена экскурсія па завадской тэрыторыі і выставе тэхнікі «Амкадор». Далей удзельнікі перамясціліся ў актавую залу, дзе абмяняліся і падзяліліся паміж прадпрыемствамі вопытам ідэалагічнай работы, а таксама лепшымі практыкамі.

Ключавыя тэмы: патрыятычнае выхаванне, маладзёжная палітыка, сацыяльнае партнёрства і задачы на будучыню.

У цэлым, такія мерапрыемствы дапамагаюць скаардынаваць намаганні, зрабіць ідэалагічную працу больш эфектыўнай і ўмацоўваць сацыяльнае адзінства ў раёне.

Фота ААТ «Амкадор» – кіруючая кампанія холдынгу»