Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

20 студзеня 2022 года на базе дзяржаўнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» адбылася сустрэча працоўнага калектыву прадпрыемства з Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Івановым Валерыем Мікалаевічам і намеснікам начальніка аддзела прыродных комплексаў і прамысловай вытворчасці Кацюшкам Аляксандрам Васільевічам.

У сваім прывітальным слове Валерый Мікалаевіч падзякаваў калектыву за ўдзел у сустрэчы і расказаў аб стане спраў і паказчыках нашага прадпрыемства ў параўнанні з іншымі арганізацыямі, якія ўваходзяць у структуру Кіраўніцтва справамі, а таксама падзяліўся сваім бачаннем развіцця паліграфічнай вытворчасці. Але ўсё ж тэмай № 1 дадзенай сустрэчы стала грамадскае абмеркаванне галоўнага Закона Беларусі: чаму гэта важна, як адаб’ецца на кожным яе грамадзяніне. Кіраўнік спраў вычарпальна і аргументавана адказваў на пытанні работнікаў прадпрыемства. Калектыў цікавіўся тэмай захавання гістарычнай памяці, мерамі па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя, а таксама пытаннямі аб Усебеларускім народным сходзе, улічваючы той факт, што адзін прадстаўнік нашага прадпрыемства ўвайшоў у склад шостага УНС, дзе прадстаўляў інтарэсы ўсяго калектыву. Людзей хвалявала пытанне аб ініцыяванні зняцця Прэзідэнта з пасады шляхам збору подпісаў: аб неабходнасці павелічэння мінімальнага парога (колькасці подпісаў), г. зн. 150 000 – вельмі мала. Для параўнання, толькі ў Фрунзенскім раёне г. Мінска пражывае больш за 150 000 уладальнікаў выбарчага права.

Напрыканцы сустрэчы Валерый Мікалаевіч падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў, падзякаваў за пытанні і прапановы, якія паступілі, пажадаў усім здароўя і нагадаў аб неабходнасці вакцынацыі. Кіраўнік спраў адзначыў, што сам прышчэпліваўся вакцынай расійскай вытворчасці і нядаўна прайшоў рэвакцынацыю, а таксама прапанаваў работнікам прадпрыемства ўзяць з яго прыклад, г. зн. трэба разумець, што вакцынацыя важная. Толькі разам мы зможам спыніць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі.

Удзельнікі сустрэчы сышліся на думцы, што маючы адбыцца рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь – важная падзея для ўсёй краіны і кожнага грамадзяніна.

27 лютага жыхарам краіны трэба зрабіць свой выбар. Цікавасць людзей да гэтай тэмы вялікая, а значыць, кожны з адказнасцю выканае свой грамадзянскі абавязак – прыйдзе і прагаласуе. Галоўнае – прыняць узважанае рашэнне, якое дасць магчымасць і далей рухацца наперад, захаваць Беларусь як моцную і незалежную дзяржаву.