Часопіс «На экранах»

ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ»: ЗАЎСЁДЫ – «НА ЭКРАНАХ»!

Сярод велізарнай колькасці высакаякаснай друкаванай прадукцыі, якая выпускаецца дзяржаўным прадпрыемствам «Выдавецтва «Беларускі Дом друку», часопіс «На экранах» знаходзіцца на асаблівым месцы: флагман беларускай паліграфіі з’яўляецца яго заснавальнікам і выдаўцом.

Часопіс «На экранах (Беларусi)» быў заснаваны ў жніўні 1957 года, і гэта дае яму права лічыць сябе доўгажыхаром сярод рэспубліканскіх СМІ, ветэранам беларускай прэсы і выдатнікам культуры Беларусі. З дня заснавання некалькі разоў змяняліся назвы выдавецтва і часопіса, але тэматычны накірунак заснаванага ім выдання заставаўся нязменным. З моманту свайго нараджэння часопіс быў арыентаваны на прапаганду і папулярызацыю кінематографа, ён ніколі не адыходзіў ад сваёй канцэпцыі. У самыя цяжкія для друкаваных выданняў часы часопіс працягваў асвятляць кіно – айчыннае, замежнае, папулярнае, элітарнае, класіку і прэм’еры, конкурсы і фестывалі.

Часопіс стаяў ля вытокаў стварэння Мінскага МКФ «Лiстапад» і з’яўляецца яго летапісцам на працягу ўсіх гадоў існавання найважнейшага фестывалю краіны. Наша выданне мае пастаянную акрэдытацыю на найбольш прыкметных кінафорумах постсавецкай прасторы, а таксама на МКФ класа «А» – у Венецыі і ў Берліне. Практычна няма ніводнай значнай кінаакцыі ў краіне і за мяжой, якая не мела б актуальнага водгуку ў часопісе «На экранах», але заўсёды аддавалася перавага беларускаму кіно.

Змест часопіса «На экранах» адрозніваецца гарманічным спалучэннем кіназнаўчых і папулярных жанраў, багаццем фотаматэрыялаў, эксклюзіўнымі інтэрв’ю з найбольш вядомымі персонамі са свету кіно. Трыбуна для выступаў адкрытая як для мэтраў, так і для студэнтаў, кінематаграфістаў пакалення «next».

Часопіс «На экранах» – надзейны інфармацыйны партнёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Асаблівую ўвагу чытачоў заслужылі сумесныя акцыі часопіса, кінастудыі і Беларускага саюза кінематаграфістаў: спецыяльныя нумары, прысвечаныя прэм’ерам кінастудыі «Беларусьфільм», майстрам нацыянальнага кінематографа і тэматычныя кінакалендары.

Рэдкалегія:

Рэдакцыя:

Аўтары:

Узнагароды часопіса: прызы і дыпломы міжнародных кінафестываляў «Лiстапад», «Залаты Віцязь», Нацыянальнага кінафестывалю беларускіх фільмаў у Брэсце, Ганаровыя граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза кінематаграфістаў.