Друкаванае абсталяванне

Для выканання тэхналагічных паліграфічных працэсаў і аперацый пры вырабе рознай друкаванай прадукцыі мы выкарыстоўваем абсталяванне вядучых сусветных вытворцаў.

Афсетныя ліставыя машыны

4-фарбавая машына MAN ROLAND-704

5-фарбавая машына ROLAND-705 HiPrint

6-фарбавая машына ROLAND-706LV з секцыяй лакіравання

Афсетныя рулонныя машыны

Маюцца дзве рулонныя поўнакаляровыя газетныя машыны ТENSOR-1400 з наступнымі тэхналагічнымі магчымасцямі:

Другая 4-фарбавая рулонная машына TENSOR-1400/Т-400 BE

Паўтарае канструкцыю машыны TENSOR-1400. Дадаткова машына абсталяваная ўстаноўкай для абразання выданняў фармату А4 з трох бакоў. Такая камплектацыя дазваляе друкаваць не толькі газетныя выданні аб’ёмам ад 8 да 40 палос фармату А3, але і выданні фармату А4 з наступным абразаннем з трох бакоў па патрабаванні заказчыка, а таксама 16-старонкавыя выданні з праклейваннем па карашку і абразаннем з трох бакоў, што выключае наступную апрацоўку, скарачае тэрміны вырабу прадукцыі. Акрамя таго, у склад гэтай машыны ўваходзіць газавая сушка фірмы «Jardis» (тэхналогія друку Heatset), якая дазваляе друкаваць прадукцыю на мелаванай паперы аб’ёмам 16 палос фармату А4 або 8 палос фармату А3.

TENSOR-1400/Т-400 BE пры дапамозе прывада можна аб’яднаць у адзін друкарскі агрэгат, што дазваляе адначасова выкарыстоўваць тэхналогію Coldset і Heatset для друку газетнай (8, 16, 24, 32, 40, 48 палос фармату А3) і часопіснай (16, 32, 48, 64, 80, 96 палос фармату А4) прадукцыі пры ўмове, што крыючае палатно з мелаванай паперы.

Абразны фармат А4 – 200×270 мм.

Дзякуючы тэхналогіі Heatset магчымы выпуск перыядычных і рэкламных выданняў на суперкаландраваных і мелаваных паперах шчыльнасцю 45–80 г/м2 і колернасцю 4+4.

Газетный агрегат «UNISET-75»

Газетны агрэгат UNISET-75 канцэрна Manroland на сённяшні дзень з’яўляецца, без перабольшання, самым сучасным, высокааўтаматызаваным і хуткасным:

  • хуткасць друку – да 75 тыс. адбіткаў у гадзіну;
  • даўжыня рубкі – 578 мм;
  • фарматы гатовай прадукцыі: А2 – 420×578 мм; А3 – 420×289 мм;
  • шырыня папяровага палатна – 840 мм, 700 мм;
  • віды паперы – афсетная, газетная шчыльнасцю 42–65 г/м2;
  • максімальная магчымасць друку: 80 старонак колернасцю 4+4; 96 старонак – пры друку 32 старонкі колернасцю 1+1 і 64 старонкі колернасцю 4+4.

Друкарская рулонная машына Albert-Frankental A200S

Друкарская рулонная машына Goss Community

Спампаваць тэхнічныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да матэрыялаў у электронным выглядзе для вытворчасці паліграфічнай прадукцыі на дзяржаўным прадпрыемстве «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» па тэхналогіі «Камп’ютар – друкаваная форма»..