Аб прадпрыемстве

Беларускі Дом друку: БЕЛАРУСЬ ДАВЯРАЕ ПРАФЕСІЯНАЛАМ!

АКАЗВАЕМ ПОЎНЫ КОМПЛЕКС ВЫДАВЕЦКА-ПАЛІГРАФІЧНЫХ ПАСЛУГ:
выраб друкаванай прадукцыі з дапамогай розных тэхналогій – афсетнага, флексаграфскага, лічбавага друку, друку на тканіне.

Гісторыя Беларускага Дома друку – гэта гісторыя нашай роднай Беларусі – гераічная, драматычная, накіраваная ў будучыню.

Прадпрыемства на розных этапах сваёй біяграфіі называлася па-рознаму: Мінская губернская друкарня, Друкарня Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту, 1-я Савецкая друкарня, Друкарня імя І. В. Сталіна, Друкарня выдавецтва «Звязда», Выдавецтва ЦК КПБ.

Але менавіта цяпер назва прадпрыемства найбольш поўна адлюстроўвае і яго высокі прафесійны статус, і яго вытворчую канцэпцыю. Беларускі Дом друку прыняў на сябе ганаровую місію прадстаўляць нацыянальную школу паліграфіі.

Тут былі надрукаваныя Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і пашпарт яе грамадзяніна. На чарзе –біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, распрацоўкай і вырабам якога займаюцца спецыялісты Беларускага Дома друку.

Мы вырабляем дзяржаўную, міжнародную, спартыўную, карпаратыўную сімволіку і атрыбутыку. Наш асаблівы гонар – вытворчасць сімволікі незалежнай беларускай дзяржавы: сцяга і герба.

У выдавецтва «Беларускі Дом друку» высокі статус і ўзровень даверу з боку дзяржавы. Над плошчай Дзяржаўнага сцяга ў Мінску лунае беларускі сцяг, выраблены на нашым прадпрыемстве.

У свой час прадпрыемства аператыўна перайшло на электронны набор, колерадзяленне і выраб формаў метадам прамога экспанавання; тут засвоены друк шматпалосных поўнакаляровых газет, у тым ліку на мелаванай паперы, а таксама друк на іншых матэрыялах – тканіне, кардоне, розных плёнках. Сёння Беларускі Дом друку займае ў Рэспубліцы Беларусь лідзіруючыя пазіцыі ў вытворчасці розных відаў упакоўкі.

Найбуйнейшыя газеты краіны – «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», «Рэспублiка», «Чырвоная змена»,  «Знамя юности», «Вечерний Минск», «Минский курьер», «Беларускі Час», розныя галіновыя выданні – многія гады з'яўляюцца нашымі надзейнымі партнёрамі. Гэта каля 20 млн асобнікаў газет штомесяц (больш за 45 найменняў), што складае амаль 80 працэнтаў ад агульнага накладу друкаваных СМІ ў краіне.

На працягу года Дом друку выпускае каля 1,4 млн асобнікаў кніг.

У нас вы можаце замовіць друк і выраб наступнай прадукцыі: 

  • газеты, часопісы, кнігі ў цвёрдых, мяккіх і інтэгральных вокладках
  • рэкламныя ўлёткі і буклеты
  • упакоўка і этыкетка на плёнкавых матэрыялах, паперы, кардоне
  • пасведчанні, бланкі пашпартоў і вайсковых білетаў
  • маркі і латарэйныя білеты, каштоўныя паперы
  • кардонныя ўкладышы для цыгарэтных пачкаў
  • папярова-белавыя тавары 

Што мы прапануем нашым кліентам:  

  • паліграфічную прадукцыю – ад улётак і візітак да часопісаў, рэкламных буклетаў і газет з мільённымі накладамі
  • зручнае месцазнаходжанне – цэнтр горада, ст. метро "Акадэмія навук"
  • выйгрыш у часе – вытворчасць і офіс знаходзяцца ў адным будынку
  • камфортнасць – бясплатную дастаўку накладаў уласным транспартам у межах МКАД
  • тэхналагічную кансультацыю і аптымізацыю замовы
  • прыём файлаў па FTP-пратаколу
  • рэпутацыю надзейнай друкарні
  • высокую якасць па даступнай цане
  • вырабляем прадукцыю на ўласным абсталяванні, якое з'яўляецца адным з лепшых у свеце паліграфіі  

Быць у курсе падзей, адчуваць рытм сучаснасці – такую ​​магчымасць тысячам людзей дорыць наша прадпрыемства, дзякуючы друку газет, часопісаў і кніг.

*****

Паштовы адрас:

прасп. Незалежнасці, 79/1, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Тэлефон +375 17 292 25 25

Факс +375 17 331 91 15

Адрас электроннай пошты:
 
bdp@domdruku.by

Генеральны дырэктар:

Лук'янчыкаў Андрэй Мікалаевіч 

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг