Сертыфікаты якасці

Беларускi Дом Друку атрымаў сертыфiкат адпаведнасцi сiстэмы менеджменту якасцi патрабаванням СТБ ISO 9001—2015.

Выдавецтва «Беларускi Дом друку» аказвае поўны комплекс палiграфiчных паслуг па распрацоўцы, вырабу i друку ўпакоўкi i этыкеткi на паперы, кардоне, пленкавых i камбiнаваных матэрыялах.

Да лiку найбольш эфектыўных сродкаў павышэння якасцi i канкурэнтаздольнасцi вырабленых тавараў i паслуг адносiцца сiстэма менеджменту якасцi на базе мiжнародных стандартаў ISO 9001.

На прадпрыемстве з 2009 года распрацавана, сертыфiкавана i паспяхова выкарыстоўваецца сiстэма менеджменту якасцi на распрацоўку i выраб розных вiдаў упакоўкi з паперы i кардону для харчовых i спажывецкiх тавараў у адпаведнасцi з патрабаваннямi СТБ ISO 9001—2015. Таксама  была прынята палiтыка ў галiне якасцi, якая гарантуе забеспячэнне якасцi вырабу прадукцыi на ўсiх этапах вытворчасцi.

З 14 верасня 2018 года наша прадпрыемства перайшло на новую версiю стандарту СТБ ISO 9001—2015 i атрымала сертыфiкат адпаведнасцi.

Выдадзены сертыфiкат адпаведнасцi сведчыць, што сiстэма менеджменту якасцi ў дачыненнi да распрацоўкi i вырабу этыкетачна-ўпаковачнай прадукцыi i упакоўкi з паперы, кардону, пленкавых i камбiнаваных матэрыялаў для харчовых прадуктаў i спажывецкiх тавараў у Беларускiм Доме друку адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001—2015.

Адпаведнасць дадзенаму стандарту з'яўляецца доказам правiльнага кiравання прадпрыемствам, i спадзяемся, павысiць канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыi i паслуг. Маючы такi сертыфiкат, мы пацвярджаем, што наша прадпрыемства паспяхова рэалiзуе кантроль якасцi ўласнай прадукцыi (паслуг).

Хочацца адзначыць, што Беларускi Дом друку выпускае/друкуе этыкетачна-ўпаковачную прадукцыю, якая таксама адпавядае патрабаванням тэхнiчнага рэгламенту Мытнага Саюза ТР ТС 005/2011 «Аб бяспечнасцi ўпакоўкi».

форма заказа