Нашы паслугі

ПАСЛУГІ, якія прадстаўляюцца Беларускім Домам друку:

1. Ліставы і рулонны афсетны друк — газеты, часопісы (брашуры) розных фарматаў, камерцыйная прадукцыя.

2. Выраб кніг у цвёрдым пераплёце і мяккім пераплёце.

3. Выраб кніг у інтэгральным пераплёце, а таксама ў вокладках з клапанамі.

4. Поўнакаляровы афсетны, флексаграфскі друк упакоўкі і этыкеткі на плёнкавых матэрыялах, паперы, кардоне.

5. УФ-лакіраванне і трафарэтны друк.

6. Выраб кардоннай упакоўкі метадам афсетнага і флексаграфскага друку.

7. Флексадрук гнуткіх рулонных этыкетак.

8. Выраб папяровых пакетаў з бакавым швом і квадратным дном з крафт-паперы для сыпкіх прадуктаў, у тым ліку харчовых, вагой да 1 кг.

9. Друк на тканіне метадам прамога або сублімацыйнага друку.

10. Паэкзэмплярная ўпакоўка ў тэрмаўсадачную плёнку асобных экзэмпляраў і камплектаў.

11. Выкананне укладанняў у часопісную прадукцыю (картак, паштовак, буклетаў, улётак, брашур, промаўзораў, СД-дыскаў).

12. Нанясенне зменнай інфармацыі на друкаваную прадукцыю (персаналізацыя) пры вырабе такіх відаў паліграфічнай прадукцыі, як дыпломы, сертыфікаты, паштоўкі, канверты, запрашальныя і ўваходныя білеты.

13. Выраб пасведчанняў.

14. Флатоўка рулоннай паперы ў ліставую.

15. Лакіраванне запячатанай паперы водадысперсным або масляным лакам, прыпрэсоўка глянцавай або матавай плёнкі з адначасовым тэкстураваннем паверхні «пад лён».

16. Блінтавае або кангрэўнае цісненне фальгой.

17. Дадрукарскія працэсы: сканіраванне, колерадзяленне, колеракарэкцыя, вёрстка, вывад дыяпазітываў, выраб друкаваных формаў па тэхналогіі CtP.

18. Распрацоўка і індывідуальны дызайн бланкаў строгай справаздачнасці, паштовак, буклетаў, плакатаў, этыкетак і інш.

19. Лічбавы поўнакаляровы друк фарматам А3+.

20. Поўнакаляровы друк на струйным шырокафарматным плотары (шырыня да 1 м).

21. Вырабім латуневыя штампы для ціснення.

22. Экспедыцыйна-транспартнае абслугоўванне.

23. Складскія паслугі.
форма заказа