Узнагароды

Наша праца заслужыла высокія ўзнагароды!

За высокую якасць работы, рост эканамічных паказчыкаў у апошнія гады прадпрыемства атрымала шэраг дастойных узнагарод.

1971 г. – ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

1977 г. – Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.

2003 г. – на XLIII рэспубліканскім конкурсе “Мастацтва кнiгi” – дыплом другой ступені за паліграфічнае выкананне.

2004 г. – дыплом за перамогу ў намінацыі “Папяровы пярформанс” на I Міжнародным конкурсе ў галіне паліграфічнага мастацтва “Мэтр паліграфіі”.

2005 г. –  “Залатая Літара” за перамогу ў намінацыі “Паліграфія” на нацыянальным конкурсе сродкаў масавай інфармацыі.

2005–2007 гг. – на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы “Кнігі Беларусі’ атрыманы дыплом за лепшую экспазіцыю.

2006 г. – вымпел Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як пераможцу спаборніцтва сярод прадпрыемстваў прамысловага і будаўнічага комплексу.

2007 г. – дыплом “Лепшая друкаваная шматпалосная каляровая газета” з уручэннем знака-сімвала “Залатая буквіца”, атрыманы на I Рэспубліканскім конкурсе паліграфічнага мастацтва “Паліграф-Арт”.

У скарбонцы Дома друку: “Залаты арол”, “Залатое клішэ”, “Залаты Меркурый” (узнагароды Міжнароднай асацыяцыі “Monda saans frontiere” – каардынатара міжнароднай праграмы “Партнёрства дзеля прагрэсу” – за ўстойлівыя тэмпы развіцця прадпрыемства ва ўмовах нестабільнасці рынкавай эканомікі).

Беларускі Дом друку неаднаразова станавіўся намінантам і ўзнагароджваўся дыпломам Міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД і нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” за паліграфічнае выкананне такіх шэдэўраў беларускага кнігавыдання, як кнігі:

•  “Мама, маці, матуля...” (2007 г.)

•  “Богатыри и витязи земли русской. По былинам, сказаниям и песням” (2010 г.)

•  кніга-фотаальбом “Зямля сiлы. Белавежская пушча” (2010 г.)

•  “Дзмітрый Струкаў. Альбом малюнкаў 1864–1867” (2012 г.)

•  кніга-фотаальбом “Полацк. 1150” заваявала Гран-пры ў намінацыі “Трыумф” на конкурсе “Мастацтва кнігі”, а Беларускі Дом друку атрымаў ганаровы знак-сімвал “Залаты фаліянт” і дыплом імя Францыска Скарыны (2013 г.)

2013 г. – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагародзіла выдавецтва Ганаровай граматай за вялікі ўклад у развіццё паліграфічнай галіны, за высокую якасць друкавання дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

2018 г. – у нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” выдавецтва перамагло ў спецыяльнай намінацыі “Паслядоўнікі Скарыны” (да 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання) – за выдавецкую падрыхтоўку і паліграфічнае выкананне кнігі “Продолжатели дела Скорины: 100 лет “Белорусскому Дому печати”.

На цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася ў рамках XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 2 лютага 2018 года, выдавецтву “Беларускі Дом друку” былі ўрачыста ўручаны памятны знак-сімвал “Залаты фаліянт” і Спецыяльны дыплом.

форма заказа