Наша гісторыя


1797 г. – пачала сваю дзейнасць Мінская губернская друкарня.

19 снежня 1917 г.– Пастанова Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту аб перайменаванні друкарні Мінскага губернскага праўлення ў друкарню Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.

Снежань 1918 г. – Аб'яднанне губернскай і дробных друкарняў у 1-ю Савецкую друкарню.

1921 г. – адкрыта рамеснае вучылішча, якое рыхтавала рабочых паліграфічных спецыяльнасцяў.

1924 г. – была пушчаная новая ратацыйная машына з прадукцыйнасцю 5 тысяч адбіткаў у гадзіну, што дазволіла выпускаць газету “Звязда”, якая выходзіла ў той час тыражом 12-14 тысяч асобнікаў.

1925 г. – з'явіліся новыя шрыфты, тры наборныя машыны "Лінатып", фальцавальная резальная і швейныя машыны.

1927 г. – меліся наборны, пераплётны, друкарскі, стэрэатыпны і лінеельны цэхі. Выпускалася 9 газет агульным тыражом больш за 104 тысячы асобнікаў.

1929–1935 гг. – будаўніцтва Дома друку.

1935 г. – было створана фабрычна-завадское вучылішча паліграфістаў.

Снежань 1941 г. – створана першая нелегальная друкарня.

Травень 1942 г. – выдаецца газета “Звязда” – орган Мінскага падпольнага гаркама КП(б) Беларусі.

Ліпень 1944 г. – выйшаў у свет 31-шы нумар газеты "Звязда". Сталі друкавацца “Чырвоная змена” і “Советская Белоруссия”.

1951 г. – было выпушчана 12,4 мільёна асобнікаў кніг і брашур, 96 мільёнаў асобнікаў газет.

1956 г. – на афсетны спосаб вытворчасці пераведзены часопіс “Вожык”. Уведзены ў эксплуатацыю рэдакцыйны корпус.

1957 г. – быў заснаваны і выйшаў у свет першы нумар часопіса “На экранах”.

1959 г. – вытворчыя плошчы друкарні склалі 4000 квадратных метраў.

1966–1970 гг. – былі ўдасканалены 120 адзінак абсталявання.

1969 г. – друкарня была перайменавана ў друкарню выдавецтва ЦК КПБ.

1971 г. – друкарня ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

1975 г. – аднымі з першых у Савецкім Саюзе асвоілі афсетны спосаб друку газет.

1977 г. – друкарня ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

1988 г. – выпускаліся 33 цэнтральныя і рэспубліканскія газеты разавым тыражом звыш 5 млн. асобнікаў, 36 часопісаў - месячным тыражом 6 млн. асобнікаў, 19 млн. асобнікаў кніг у цвёрдай вокладцы ў год.

1991 г. – пачынае выдавацца ўласная газета “Экспресс–реклама”.

1992 г. – уведзены ў эксплуатацыю новы рэдакцыйны корпус. З мэтай пераходу на сучасную тэхналогію набору і вёрсткі рэспубліканскіх газет “Звязда”, “Советсая Белорусссия”, “Знамя юности” ўкараняюцца ў вытворчасць новыя выдавецка-рэдакцыйныя комплексы.

1993 г. – была створана пашпартная вытворчасць. Рэканструкцыя газетнага корпуса.

1994 г. – МУС атрымала першую партыю (20 тыс. экз.) новых бланкаў пашпартоў.

1995 г. – асвоены выпуск перакіднога календара, былі распрацаваныя тэхналогіі адрыўнога календара, кніг з тонкім ніткашвейным карашком у цвёрдай вокладцы. Упершыню ў Рэслубліцы Беларусь засвоены і такі від прадукцыі, як паштовыя маркі. Першыя выпускі былі зробленыя напярэдадні 50-годдзя Перамогі.

1996 г. – асвоены выпуск газетнай прадукцыі ў 4 фарбы на базе 4-фарбавай ролевай машыны “ГОСС-ХВ”.

1997 г. – БДП супрацоўнічаў са 135 выдавецтвамі (9 з іх – дзяржаўныя).

1998 г. – было выраблена 1 491 000 бланкаў пашпарта, 240 000 бланкаў ваеннага білета, 651 000 фарба-адбіткаў бланкаў каштоўных папер, 49 344 000 паштовых марак.

2000 г. – службай АГМ была праведзена мадэрнізацыя двух газетных агрэгатаў “Рондасет”, у выніку чаго з'явілася магчымасць выпуску паўнаколернай газетнай прадукцыі.

2001 г. – перыядычна друкаваліся 80 часопісаў. Паслугамі выдавецтва карысталіся 178 рэдакцый газет. Было выпушчана 23 241,2 тыс. экз. розных кніг. Быў забяспечаны своечасовы і якасны выпуск друкаванай прадукцыі для правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Снежань 2003 г. – у падначаленні выдавецтва знаходзіцца РДВУП “Мінская друкарня”, якая спецыялізуецца на вытворчасці кардоннай упакоўкі.

2003 г. – была набыта ліставая афсетная друкарская машына “MAN Roland 704SPE”.

2004 г. – уведзена ў эксплуатацыю афсетная ролевая машына вежавага тыпу “Tensor-1400” для друку каляровых газет.

2005 г. – Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь з’явілася тэхналогія “Computer-to-Plate” для прамога экспанавання друкарскіх афсетных формаў.

2006 г. – была запушчана ў вытворчасць яшчэ адна афсетная рулонная друкарская машына “Tensor-400 BE”, якая дазволіла друкаваць не толькі газеты, але і часопісна-рэкламную прадукцыю на мелаваных паперах па тэхналогіі “хіт-сэт”. Устаноўлена друкарская машына новага пакалення “Uniset-75”.

2007 г. – упершыню ў Рэспубліцы Беларусь з’вілася тэхналогія ролевага шматкаляровага друку на мелаваных паперах з выкарыстаннем газавай сушкі (тэхналогія “хіт-сэт”).

З’явілася тэхналогія атрымання 16-старонкавага буклета, праклеенага па карашку і абрэзанага з трох бакоў непасрэдна ў друкарскай машыне.

Часопіс “На экранах” адзначыў свой юбілей - 50-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара.

Снежань 2007 г. – Беларускі Дом друку адсвяткаваў свой 90-гадовы юбілей.

Ліпень 2008 г. – у афсетным цэху была ўсталявана і аператыўна ўведзена ў эксплуатацыю новая 5-фарбавая ліставая афсетная машына “ROLAND-705 HiPrint”.

2009 г. – Беларускі Дом друку пачаў распрацоўку і выраб разнастайнай упакоўкі з кардона і мікрагофракардона для тавараў народнага спажывання.

Лістапад 2010 г.– быў пачаты выраб прадукцыі з ужываннем тэхналогіі друку на тканіне. Для гэтага быў закуплены, змантаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы комплекс абсталявання для друку на тканіне, які не мае аналагаў у Беларусі. Ён складаецца з сублімацыйнага плотара (прынтара) высокай прадукцыйнасці “Mimaki JV5-320DS” з максімальнай шырынёй друку на тканіне 3,2 м і шырокафарматнага каландравага тэрмапрэса “TitanJet GTX-132”.

Ліпень 2011 г. – пачатак флексаграфскага друку на кардоннай упакоўцы і гнуткіх матэрыялах (усталяванне новай друкарска-апрацоўчай флексалиніі).

Верасень 2013 г.– асвоена вытворчасць новай паслугі – выраб папяровых пакетаў.

Красавік 2016 г.– Беларускі Дом друку ўсталяваў новую 6-фарбавую друкарскую машыну “ROLAND 706” з секцыяй лакіравання. Гэтая найноўшая высакахуткасная машына прызначана для камерцыйнага друку і ўпакоўкі.

Верасень 2017 г.– быў усталяваны планшэтны УФ-прынтар “Roland LEF-20” серыі “VersaUV”.

З дапамогай УФ-прынтара “LEF-202” можна друкаваць на шырокім спектры матэрыялаў і аб'ёмных вырабах таўшчынёй да 100 мм (ад ручак, флэшак і вечак для смартфонаў да персаналізаваных узнагарод, сувеніраў, падарункаў, рэкламнай прадукцыі, вечак для наўтбукаў і г. д.). Прынтар “LEF-20” валодае ўнікальнай магчымасцю шматкаляровага паўнаколернага друку высокай якасці, а таксама мае белае чарніла і празрысты лак для стварэння адмысловых эфектаў.

Снежань 2017 г. – Беларускі Дом друку адсвяткаваў сваё 100-годдзе!


форма заказа