Папяровая ўпакоўка (папяровыя пакеты)

ВЫТВОРЧАСЦЬ ПАПЯРОВЫХ ПАКЕТАЎ

Вытворчасць папяровай упакоўкі (папяровых пакетаў) працягвае актыўнае развіцце ва ўсім свеце. Беларускі Дом друкутаксама вырабляе гэты від упакоўкі, бо папера – экалагічна чысты прадукт, які прыдатны для перапрацоўкі. Тым самым, разам з спажыўцамі мы клапоцімся пра навакольнае асяроддзе.

На сёння Беларускі Дом друку вырабляе наступныя віды папяровых пакетаў:

ПАКЕТЫ З ПАПЕРЫ КРАФТ ДЛЯ СЫПКІХ ПРАДУКТАЎ

Наша абсталяванне  дазваляе вырабляць папяровыя пакеты з бакавым швом і квадратным дном з крафт-паперы. Яны прызначаныя, у першую чаргу, для сыпкіх прадуктаў, у тым ліку харчовых, вагой да 1 кг, напрыклад, для мукі або цукру.

Дапушчальная шчыльнасць паперы: крафт-папера ад 60 да 120 г/м2.

Памеры: 105х65х269 мм.

Ёсць магчымасць вырабляць двухслаёвыя пакеты, якія адрозніваюцца павышанай трываласцю.

 ПАПЯРОВЫЯ ПАКЕТЫ З ВЕРАЎЧАНАЙ РУЧКАЙ:

прадстаўнічыя або фірменныя, для ўпакоўкі падарункаў або сувеніраў.

Прыгожа і стыльна ўпакаваны падарунак для партнёраў, кліентаў або сяброў безумоўна будзе выклікаць больш прыемных эмоцый і ўражанняў. На ўпакоўку могуць быць нанесеныя як фірменныя колеры, сімвалы і лагатыпы, так і розныя элементы, якія адлюстроўваюць якую-небудзь дату, тэматыку свята ці мерапрыемствы.

Пры вырабе мы прадстаўляем шырокі асартымент паперы любога памеру (мелаваная, дызайнерская, крафт). Вы маеце магчымасць выбару віда ручак і ціснення (напрыклад, для надання лагатыпу аб'ёму).

Для захавання папяровага пакета з мелаванай паперы ад розных знешніх уздзеянняў ажыццяўляецца ламініраванне – пакрыццё паперы з надрукаваным малюнкам плёнкай (гладкай, матавай або тэкстураванай).

 УПАКОВАЧНАЯ ПАПЕРА

Папера шырока ўжываецца для ўпакоўкі адзення і бялізны, скургалантарэі, сувенірнай прадукцыі або абутку. Упаковачны матэрыял можа быць выраблены з крафт-лістоў або глянцавай паперы, па жаданні заказчыка. Пастаўляецца ўпаковачная папера ў рулонах або лістах дробным і буйным воптам.

Прадпрыемства мае ўласную дызайнерскую групу, якая аператыўна і якасна выконвае самую вытанчаную і арыгінальную работу для заказчыкаў. Наяўнасць поўнага тэхналагічнага ланцужка сучаснага абсталявання і дасведчаных спецыялістаў дазваляе аператыўна вырашаць пытанні, звязаныя з неабходнасцю хуткай змены наменклатуры і асартыменту выпускаемай упакоўкі.

Наша прадукцыя адпавядае патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага Саюза ТРТС 005/2011 «Аб бяспечнасці ўпакоўкі».

З патрабаваннямі да макетаў вы можаце пазнаёміцца тут.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх, хто зацікаўлены ў пакаванні сваіх тавараў у папяровыя пакеты!

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг