Гнуткая рулонная ўпакоўка і этыкетка

Ва ўсім свеце больш за 50% усёй упакоўкі вырабляецца спосабам флексаграфскага друку. У найбольшай ступені гэта адносіцца да гнуткай упакоўкі і этыкеткі.

Выдавецтва «Беларускі Дом друку» аказвае поўны комплекс паслуг па вытворчасці ўпакоўкі і этыкеткі на паперы, кардоне, плёнкавых і камбінаваных матэрыялах.




Выпуск упакоўкі і этыкеткі – адзін з найважнейшых напрамкаў у рабоце нашай арганізацыі, які дынамічна развіваецца, дазваляе кліентам атрымліваць друкаваную прадукцыю з аптымальнымі суадносінамі«цана / якасць / тэрмін выканання».

Для выпуску ўпакоўкі і этыкеткі ў рулонах мы выкарыстоўваем розныя віды матэрыялаў – паперу, палімерныя і камбінаваныя матэрыялы, якія ідэальна падыходзяць для ўпакоўкі і этыкетавання любой патрэбнай вам прадукцыі.

     

Наша ўпакоўка мае неабходныя Сертыфікаты па бяспечнасці бар'ерных уласцівасцяў і забеспячэння захаванасці ўпаковачнай прадукцыі, што выгадна вылучае яе сярод канкурэнтаў.

Абсталяванне і магчымасці

Выкарыстанне інавацыйных тэхналогій і абсталявання вядучых еўрапейскіх вытворцаў дазваляе нам вырабляць складаныя віды гнуткай рулоннай упакоўкі і этыкеткі, якія спалучаюць у сабе разнастайнасць варыянтаў друку і паслядрукарскайапрацоўкі.

Мы выкарыстоўваем друк УФ-фарбаў (да 10 колераў) і тэхналогію HD-Flexo.

Гэтая тэхналогія набліжае якасць флексаграфскага друку да якасці глыбокага і афсетнага друку, якая робіць малюнак на ўпакоўцы насычаным і кантрасным.

Беларускі Дом друку прапануе вялікі выбар паслядрукарскай апрацоўкі:

• суцэльнае лакіраванне (глянцавае, матавае);

• выбарачнае лакіраванне (глянцавае, матавае, са спецыяльнымі дабаўкамі  і інш.);

• цісненне фальгой (халоднае і гарачае);

•  кангрэўнае цісненне;

• высечка і выдаленне аблоя;

• ламінація і многае іншае, у тым ліку выраб шматслойных этыкетак.

 Спецыфіка галіны

Этыкетачная i ўпаковачная прадукцыя вырабляецца з улікам асаблівасцяў пэўнага прадукту і спецыфікі галіны, да якой яна належыць.

Спецыфічныя ўмовы перавозкі, захоўвання прадукцыі вызначаюць тэхналогію вырабу ўпакоўкі і этыкеткі і выбар матэрыялаў (папера, кардон, плёнка), фарбаў, лакаў і праймераў. Мы звяртаем асаблівую ўвагу на магчымы кантакт з вадой, тлушчам або іншымі вадкасцямі, неабходнасць у замарозцы, глянцавая або матавая паверхня ўпакоўкі, яе геаметрыя, магчымасць механічных пашкоджанняў, склад самога прадукту і многае іншае.

Немалаважныя і апошнія аперацыі – нарэзка і намотка этыкетак на ўтулкі розных памераў і ў ролікі пэўнага вонкавага дыяметра або з дакладна зададзенай колькасцю этыкетак у рулоне, з улікам усіх патрабаванняў абсталявання заказчыка.

Скразны кантроль якасці

Беларускі Дом друку выпускае / друкуе этыкетачную і ўпаковачную прадукцыю, якая адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага Саюза 005/2011 «Аб бяспчнасці ўпакоўкі» і сертыфікавана па СТБ ISO 9001-2009. Прадукцыя таксама праходзіць унутраны кантроль якасці.

Для заказчыка важна атрымаць гатовую этыкетку ў дакладнай адпаведнасці з макетам. У нашай друкарні гэта забяспечваецца за кошт скразнога кантролю якасці па найноўшых методыках. Ад правільнага падбору матэрыялаў і ўваходнага кантролю сыравіны да лічбавай каліброўкі і кантролю формнага і друкарскага працэсаў і стандартызацыі тэхналагічных аперацый.

Скразны кантроль якасці гарантуе высокую якасць друку этыкеткі ад накладу да накладу.

Нашымі заказчыкамі з'яўляюцца:

ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Барысаўдрэў», ЗАТ «Пінскдрэў», ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод», ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат», ААТ «Мінскі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Гармалзавод № 2», ААТ«Мінскі малочны завод № 1», ААТ«Клецкая крыначка»,«Савушкін прадукт»і інш.

Мы даём вам магчымасць пазнаёміцца ​​з узорамі этыкетак, вырабленымі на нашым прадпрыемстве.

Спадзяваемся, што прадстаўленая ў гэтым артыкуле інфармацыя дазволіць нашым патэнцыйным кліентам больш даведацца пра нас і зрабіць правільны выбар – стаць нашымі заказчыкамі.

Запрашаем да супрацоўніцтва!

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг