Адмiнiстрацыйныя працэдуры

АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ,
якія 
ажыццяўляюцца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам  
«Выдавецтва «Беларускі Дом друку» па заявах грамадзян
  (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200) 

1.1. Выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі. 
1.2. Выдача даведкі аб месцы працы, службы і займаемай пасадзе. 
1.3. Выдача даведкі аб перыядзе работы, службы. 
1.4. Выдача даведкі аб выхадзе на працу, службу да заканчэння водпуску па доглядзе дзяцей да 3 гадоў і спыненні атрымання дапамогі. 
1.5. Выдача даведкі аб знаходжанні ў водпуску па доглядзе дзяцей да дасягнення імі узросту 3 гадоў. 

Адказны – спецыяліст па кадрах Лясун І. А., каб. № 403.  
Тэл.
 +375 17 292 22 23 

1.6. Выдача даведкі аб знахожданні на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў.

Адказны – спецыяліст па кадрах Дзмітровіч І. А., каб. № 403.  
Тэл.
 +375 17 92 22 23

1.7. Выдача даведкі аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння).

1.8. Назначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах.
1.9. Назначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. 
1.10. Назначэнне дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці. 
1.11. Назначэнне дапамогі па доглядзе дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў.
1.12. Назначэнне дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады. 
1.13. Назначэнне дапамогі па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў. 
1.14. Назначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы маці або іншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзiцяцi. 
1.15. Выдача даведкі аб памеры прызначанай дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты. 
1.16. Выдача даведкі аб утрыманні аліментаў і іх памеры. 
1.17. Выдача даведкі аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах. 
1.18. Выплата дапамогі (матэрыяльнай дапамогі) на пахаванне. 
1.19. Выдача даведкі аб наяўнасці або аб адсутнасці выканаўчых лістоў і (або) іншых патрабаванняў аб спагнанні з асобы запазычанасці па падатках, іншым даўгах і абавязацельствах перад Рэспублікай Беларусь, яе юрыдычнымі і фізічнымі асобамі для вырашэння пытання аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь. 
1.20. Выдача даведкі аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб. 

Адказны – вядучы бухгалтар цэнтральнай бухгалтэрыі Гаўрыленка І.В., каб. № 429.  
Тэл.
 +375 17 287 17 31
 

1.21. Выдача даведкі аб членстве ў прафсаюзе.

Адказны старшыня прафсаюзнага камітэта Наважылаў А. У., каб. № 441.  
Тэл. +375 17 292 25 06

1.22. Выдача даведкі аб адсутнасці забеспячэння дзіцяці ў бягучым годзе пуцёўкай за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем.

Адказны  вядучы бухгалтар цэнтральнай бухгалтэрыі Гаўрыленка І. В., каб. № 429.  
Тэл.
 +375 17 287 17 31
2. Для ажыццяўлення вышэйзгаданых адміністрацыйных працэдур, выдачы даведак грамадзяніну неабходна звярнуцца з пісьмовай або вуснай заявай да адказных асобаў.

3. За ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, вышэйзгаданых даведак аплата не спаганяецца.

4. Адміністрацыйныя працэдуры ажыццяўляюцца адказнымі асобамі пры прад'яўленні грамадзянінам пашпарта (або іншага дакумента, які сведчыць яго асобу).    

 

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг