Кардонная ўпакоўка

Наша прадпрыемства займаецца распрацоўкай i вырабам упакоукi з кардону.

Кардонныя скрынкі – адзін з самых зручных відаў упакоўкі.

Дзевяць тавараў з дзесяці ва ўсім свеце пакуюцца ў кардонную тару!

Спецыялісты Беларускага Дома друку распрацуюць канструкцыю скрынкі, улічваючы спецыфіку менавіта вашага тавару – яго форму, вагу, знешні выгляд, а таксама ўмовы транспарціроўкі, захоўвання і выкладку на прылаўках у гандлёвых кропках.

Для гэтага проста прынясіце нам вашу прадукцыю, і праз 2-3 дні зможаце атрымаць пілотны ўзор скрынкі, выразаны з кардону на новым рэжучым плотары“Kongsberg XL20”. Вы ўбачыце выраб абсалютна такім, якім ён выйдзе ў прамысловай вытворчасці.

Акрамя таго, мы можам прапанаваць вам упакоўку не толькі з кардону, але і з празрыстай ПЭТФ-плёнкі. Яна дазволіць пакупніку ўбачыць змесціва, не не распакоўваючы тавар.

У нас можна замовіць і камбінаваны варыянт (кардон + ПЭТФ-плёнка). Сёння шматлікія вытворцы аддаюць перавагу менавіта такому варыянту. Таксама мы вырабляем упакоўку з кашыраванагамікрагафракардону з бурымі або белымі слаямі.

 ТЭХНІЧНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ:

·      Распрацоўка крою і канструкцыі кардонных скрынак

·      Выраб флексаформ

·      Распрацоўка дызайну кардоннай упакоўкі  

·      Паўнаколерны афсетны і флексаграфскі друк упакоўкі

·      Выбарачная УФ-лакіроўка

·      Ламініраванне

·      Блінтавае і кангрэўнае цісненне

·      Высечка любой складанасці

·      Фальцоўка

·      Склейванне да 3 кропак

БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ МАЕ ЎСЁ НЕАБХОДНАЕ АБСТАЛЯВАННЕ ДЛЯ РЭАЛІЗАЦЫІ ПОЎНАГА ЦЫКЛУ ВЫТВОРЧАСЦІ КАРДОННАЙ УПАКОЎКІ:

1.Новая флексаграфская друкарска-аздабляльная лінія VaryFlex F1 VF-530 (італьянскай фірмы “Omet”).

Абсталяванне дазваляе “адным бесперапынным цыклам” ахапіць усе аперацыі ў лінію (друк, халоднае і гарачае цісненне, выбарачная ці суцэльная лакіроўка УФ- або вада-дісперсійным лакам, конгреў, высечка) і атрымліваць больш канкурэнтаздольную прадукцыю за адзін прагон з праходжаннем матэрыялу ад размоткі рулона да канчатковага прадукту –паўнавартаснай загатойкі кардоннай скрынкі. З дапамогай дадзенай лініі   магчыма вырабляць упакоўку з кардона, пластыка, плёнкавых матэрыялаў; друкаваць самаклейныя этыкеткі і інш.

2. Комплекс па вырабу флексаграфскіх формаў Esko Spart.

3. Рэжучыя плотарыKongsberg XL20і праграмнае забеспячэнне ArtiosCAD кампаніі EskoArtwork для распрацоўкі і вытворчасці ўпакоўкі.

4. Штанцавальны прэс Bobst SP 102-E.

5. Фальцасклеіваючая машына фірмы International (ЗША) KJ для склейвання крою кардонных скрынак па бакавым шве, на тры кропкі.

Акрамя машыннага склейвання маем участак ручнога склейвання, што дазваляе ажыццяўляць больш складаныя работы па склейванню прадукцыі.

6. Прэс зварачным ультрагукавым УЗПК-14 і ручны інструмент УЗПК-15 для зваркі матэрыялаў з полістыролу і ПЭТФ.

У НАШАЙ УПАКОЎЦЫ ЛЮБЫ ТАВАР СТАНОВІЦЦА ПАДАРУНКАМ!

Узоры нашых работ для розных прадпрыемстваў і арганізацый.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг