Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Беларускі Дом друку
Галоўная / Упакоўка і этыкетка

Упакоўка і этыкетка

Упакоўка мае вялікае значэнне, і працэс яе вырабу варта ўспрымаць не як выдаткі, а як адну з найбольш выгадных інвестыцый.

Выдавецтва “Беларускі Дом друку” аказвае поўны комплекс паслуг па вырабе і друку ўпакоўкі і этыкеткі на паперы, кардоне, плёначных і камбінаваных матэрыялах.

ВЫРАБЛЯЕМ:

1.     Упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам), выраблены з плёнкі ПЭ-ББЧ (поліэтыленавай) для ўпакоўкі малака, кефіру, смятаны, маянэзу, ёгурта, тварагу і інш. кісламалочных прадуктаў

2.    Упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам), выраблены з плёнкі БОПП (поліпрапіленавай) для поўнаабаротнага этыкетавання ПЭТ-бутэлек халодным або гарачым клеем для ўпакоўкі малака, кефіру і інш. кісламалочных прадуктаў.

3.     Упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам), выраблены з плёнкі на палімернай аснове – аналаг лінкавера (высокая вода- і тлушчаўстойлівасць) для ўпакоўкі тварагу, масла і маргарыну.

4.     Упаковачны матэрыял ламініраваны(з друкаваным тэкстам і малюнкам), выраблены з плёнак БОПП+БОПП для ўпакоўкі марожанага, кандытарскіх вырабаў (печыва, вафляў, мармеладу і інш.), тавараў бакалейнай групы (макаронных вырабаў і круп), пельменяў, кукурузных палачак і інш.

5.     Упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам) з тэрмаўсадачнай плёнкі ПВХ (sleeve-этыкетка) для нанясення на ПЭТ-бутэлькі, слоікі і бляшанкі для ўпакоўкі і захоўвання харчовых і нехарчовых прадуктаў (кісламалочнай, харчовай і касметычнай прадукцыі, бытавых тавараў).

6.     Папярова-кардонная ўпаковачная прадукцыя для ўпакоўкі харчовай і нехарчовай прадукцыі (кандытарскіх вырабаў, лекаў, лямпачак, запалак).

Беларускі Дом друку вырабляе ўпаковачную прадукцыю, якая адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага Саюза ТР ТС 005/2011 «Аб бяспечнасці ўпакоўкі» і сертыфікаванаяпа СТБ ISO 9001-2015. Прадукцыя таксама праходзіць унутраны кантроль якасці.



Нашымі заказчыкамі з'яўляюцца:

ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Полацкі малочны камбінат», ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», ААТ «Здравушка-мілк», ААТ «Мілкавіта», ААТ «Малочны свет», дзяржаўнае прадпрыемства «Малочны гасцінец», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», ААТ «Мінскі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Гармалзавод № 2», ААТ «Мінскі малочны завод № 1», ААТ «Клецкая крыначка» і інш.

Нашы тэхнічныя магчымасці:

·                            распрацоўка крою і канструкцыі кардонных каробак 

·                            выраб флексаформ

·                            распрацоўка дызайну кардоннай упакоўкі

·                            поўнакаляровы афсетны і флексграфічны друк упакоўкі 

·                            выбарачная УФ-лакіроўка

·                            ламініраванне 

·                            блінтавае і кангрэўнае цісненне

·                            высечка любой складанасці

·                            фальцоўка

·                            склейванне да 3 кропак

Самыя крэатыўныя, функцыянальныя і інавацыйныя рашэнні ў упакоўцы – толькі ў нас!

Дадатковая інфармацыя: 

Адпускны кошт залежыць ад віду матэрыялу і аб'ёму выпускаемай прадукцыі.

Мінімальны заказ – 300 кг аднаго віду, пры паўторных заказах– ад 100 кг. 

Намотка на гільзу: D76, 152 мм. 

Шырыня: па патрабаванні заказчыка (да 530 мм). 

Тэрмін вырабу: 5–7 дзён.

 Гатовая прадукцыя пакуецца ў стретч-плёнку на еўра-поддоны. 
 
 Набыць ці заказаць тавар або паслугу можна па адрасе: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 79/1.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах:  +375 17 287 81 28,+375 17 331 91 15.