Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Беларускі Дом друку
Галоўная / Навiны
25 лістапада 2019

КАМПЛЕКТУЕМ ДЛЯ ПРОДАЖУ КАНЦЫЛЯРСКІЯ БІЗНЕС-НАБОРЫ

Патрэбен прэзент? Мы вам дапаможам!

Беларускі Дом друку з лістапада 2019 года камплектуе для продажу падарункавыя бізнес-наборы.

Падарункавыя бізнес-наборы – гэта звычайна прадметы канцылярыі, якія ўручаюць калегам і партнёрам па бізнесе ў якасці прэзента. Пачынаць весці запісы ў недатаваных штодзённіках можна з любога дня, таму ўручэнне ў якасці падарунка робіць набор універсальным.

Набор складаецца з 3 прадметаў:

 • НАСТОЛЬНЫ ШТОТЫДНЁВІК (ПЛАНІНГ) НЕДАТАВАНЫ (фармат 29,5х14,5 см; 56 лістоў). Папера афсетная, змацаванне – спіраль; цвёрдая кардонная вокладка з паралонавай праслойкай (пераплётны матэрыял Balacron Padusa).

• ШТОДЗЁННІК НЕДАТАВАНЫ (фармат А5 (14,5х20,5 см); 160 лістоў). Папера афсетная, змацаванне – шыццё ніткамі; цвёрдая кардонная вокладка з паралонавай праслойкай (пераплётны матэрыял Balacron Padusa); дзве стужачкі-закладкі (лясэ).

• ШТОДЗЁННІК НЕДАТАВАНЫ (фармат А6 (12,5х17 см); 160 лістоў). Папера афсетная, змацаванне – шыццё ніткамі; цвёрдая кардонная вокладка з паралонавай праслойкай (пераплётны матэрыял Balacron Padusa); дзве стужачкі-закладкі (лясэ).

Паралонавая праслойка надае вырабам прэзентабельны выгляд, робіць іх надзвычай прыемнымі навобмацак. Колеравая гама набораў падбіраецца па жаданні заказчыка. У наяўнасці ёсць чатыры колеры (зялёны, чырвоны, карычневы, сіні).

Таксама магчымы выраб набораў пад заказ. Дадаткова прапануем паслугі па вырабу штампа (клішэ) і нанясенні шляхам ціснення (блінтавае або з фольгай) лагатыпа, назвы кампаніі і інш.

Якасны штодзённік з лагатыпам – гэта заўсёды выдатны падарунак, які выглядае вельмі самавіта і годна!

Вы можаце набыць нашы штодзённікі, калі аформіце замову на нашым сайце: http://www.domdruku.by/catalog/diary/ ці патэлефануеце ў аддзел маркетынгу: +375 17 292 24 23. Інфармацыю аб наяўнасці і тэрмінах дастаўкі вы можаце атрымаць у нашых спецыялістаў як па тэлефоне, так і па электроннай пошце: marketing@domdruku.by