Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Беларускі Дом друку
Галоўная / Навiны
18 снежня 2019

Беларускі Дом друку – лаўрэат Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года 2019»

11 снежня 2019 г. у Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года 2019».

Дыпломам Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года 2019» было адзначана і наша прадпрыемства ў намінацыі «Са Знакам Якасці» за нязменнасць традыцыям векавой якасці і прымяненне сучасных перадавых тэхналогій у паліграфічных паслугах.

Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік міністра эканомікі Матусевіч Дзмітрый Феафанавіч уручыў памятны дыплом першаму намесніку генеральнага дырэктара, галоўнаму інжынеру Беларускага Дома друку Левянцу Расціславу Міронавічу.


Прэмія «Лідар года» сведчыць аб прызнанні дасягненняў Беларускага Дома друку ў галіне вытворчасці паліграфічнай прадукцыі і паслуг, пашырэння экспарту і імпарту, укаранення прагрэсіўных метадаў вядзення вытворчасці. Гэта спрыяе папулярызацыі нашых тавараў і паслуг на ўнутраным і знешнім рынках, што ў выніку садзейнічае развіццю таварнага рынку рэспублікі.

Удзел у прэміі дае магчымасць прадпрыемствам звярнуць увагу спажыўцоў на свае тавары і паслугі і прадэманстраваць іх высокую якасць. Усе пераможцы могуць выкарыстоўваць таварны знак «Лідар года» і знак «Беларуская марка» у рэкламнай дзейнасці, а таксама на ўпакоўцы прадукцыі з адзнакай аб дыпломе гэтай прэміі.

Прэмія прысуджалася рашэннем Экспертнага савета, які складаецца з прадстаўнікоў бізнес-супольнасцяў, профільных міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый.

Віншуем увесь калектыў Беларускага Дома друку з узнагародай!