Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Беларускі Дом друку
Галоўная / Навiны
27 верасня 2019

Беларускі Дом друку: біяметрычны пашпарт «на падыходзе»  

Беларускаму Дому друку, як найбуйнейшаму паліграфічнаму прадпрыемству, якое мае сучаснае паліграфічнае абсталяванне і арыентаванае на найноўшыя тэхналогіі, даверана высокае права выдаваць прадукцыю дзяржаўнага значэння — бланкі агульнаграмадзянскіх, службовых, дыпламатычных пашпартоў Рэспублікі Беларусь.

Не выпадкова менавіта ў нас (спецвытворчасць) у рамках выканання Комплексу мер па ўкараненні біяметрычных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь і стварэнні БІСРС (зацверджаная Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь) у 2020 годзе пачнуць выпускаць біяметрычны пашпарт з полікарбанатнай старонкай і ўбудаваным чыпам.

Наша прадпрыемства цяпер актыўна мадэрнізуе асноўную пашпартную лінію і праводзіць мантажныя і пусканаладачныя работы дадатковага абсталявання для вырабу дадзеных пашпартоў.

Праведзена распрацоўка новага варыянта пашпарта. Вядома, што ён падобны на традыцыйны (сіняга колеру), але з адмысловым чыпам, на якім утрымліваюцца персанальныя даныя ўладальніка. На старонках пашпарта будуць выявы славутасцяў Беларусі. Зменіцца якасць паперы і ўзмоцняцца меры абароны. Фотаздымак і асабістыя даныя будуць размешчаныя на першай старонцы.

Пробная партыя біяметрычных пашпартоў, як мяркуецца, будзе выраблена на працягу лістапада 2019 года.