Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг
БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ. САПРАЎДНАЯ ПАЛІГРАФІЯ
Выдавецтва «Беларускі Дом друку» – найстарэйшае паліграфічнае прадпрыемства нашай краіны: афіцыйнай датай яго нараджэння лічыцца 19 снежня 1917 года. Але архіўныя дакументы сведчаць: яго гісторыя сыходзіць сваімі каранямі ў далёкае мінулае – у 1797 год, калі была адкрыта Мінская губернская друкарня, якая стала пераемніцай друкарні Ордэна манахаў-базіліянцаў. Такім чынам, да слаўнай юбілейнай лічбы 100 смела можна дадаць яшчэ адну – 230.
Сімвалічна, што векавы юбілей «Выдавецтва «БДД» адзначаецца ў знамянальны год 500-годдзя нацыянальнага кнігадрукавання. Гістарычная эстафета выдавецкай справы і папулярызацыі друкаванага слова працягваецца.
Гісторыя БДД – гэта гісторыя нашай роднай Беларусі – гераічная, драматычная, накіраваная ў будучыню.
Прадпрыемства на розных этапах сваёй біяграфіі называлася па-рознаму: Мінская губернская друкарня, Друкарня Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту, 1-я Савецкая друкарня, Друкарня імя І. В. Сталіна, Друкарня выдавецтва «Звязда», «Выдавецтва ЦК КПБ».
Але менавіта цяпер назва прадпрыемства найбольш поўна адлюстроўвае і яго высокі прафесійны статус, і яго вытворчую канцэпцыю. Беларускі Дом друку прыняў на сябе ганаровую місію прадстаўляць нацыянальную школу паліграфіі.
Тут былі надрукаваныя Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыя і пашпарт яе грамадзяніна. На чарзе – біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, распрацоўкай і вырабам якога сёння займаюцца спецыялісты Беларускага Дома друку.
Мы вырабляем дзяржаўную, міжнародную, спартыўную, карпаратыўную сімволіку і атрыбутыку. Асаблівы гонар – вытворчасць сцягоў і гербаў, сімволікі незалежнай беларускай дзяржавы.
У выдавецтва «Беларускі Дом друку» высокі статус і ўзровень даверу з боку дзяржавы. Сёння над плошчай Дзяржаўнага сцяга ў Мінску лунае беларускі сцяг, выраблены на прадпрыемстве.
Наша прадпрыемства маладое, нягледзячы на ўзрост. Гарантыяй маладосці з'яўляецца дастойнае новае пакаленне паліграфістаў, якія сёння працуюць у цэхах БДД. Абнаўляюцца кадры, не стаіць на месцы вытворчасць, выкарыстоўваюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі. Беларускі Дом друку – піянер у засваенні сучасных друкарскіх машын, творчы палігон айчыннай паліграфіі. У выдавецтве аператыўна перайшлі на электронны набор, колерадзяленне і выраб формаў метадам прамога экспанавання; тут засвоены друк шматпалосных поўнакаляровых газет, у тым ліку на мелаванай паперы, а таксама друк на іншых матэрыялах – тканіна, кардоне, розныя стужкі. Дом друку і даччынае прадпрыемства «Мінская друкарня» займаюць у Рэспубліцы Беларусь лідзіруючыя пазіцыі ў вытворчасці розных відаў упакоўкі.
Найбуйнейшыя газеты краіны – «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», «Рэспублiка», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Вечерний Минск», «Минский курьер», «Беларускі час», розныя галіновыя і абласныя выданні – шмат гадоў з'яўляюцца нашымі надзейнымі партнёрамі. Мы супрацоўнічаем з 83 рэдакцыямі. 30 мільёнаў асобнікаў газет штомесяц (больш за 57 найменняў), што складае амаль 80 адсоткаў ад агульнага накладу друкаваных СМІ ў краіне.
На працягу года Дом друку выпускае каля двух мільёнаў кніг.
З развіццём буйных гандлёвых сетак стала больш запатрабаванай рэкламная паліграфія – брашуры, улёткі, флаеры. У БДД друкуецца больш за 4 мільёны асобнікаў такіх выданняў у месяц. Забяспечваць аператыўнасць і высокую якасць прадукцыі на мелаваных паперах дазваляе новая тэхналогія Heatset.
Сёння Беларускі Дом друку – унікальная вытворчасць, дзе гарманічна спалучаюцца векавыя традыцыі і інавацыйныя тэхналогіі.
Паштовы адрас: