Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг
Беларускi Дом Друку атрымаў сертыфiкат
адпаведнасцi сiстэмы менеджменту якасцi патрабаванням СТБ ISO 9001—2015.
Выдавецтва «Беларускi Дом друку» аказвае поўны комплекс палiграфiчных паслуг па распрацоўцы, вырабу i друку ўпакоўкi i этыкеткi на паперы, кардоне, пленкавых i камбiнаваных матэрыялах.
Да лiку найбольш эфектыўных сродкаў павышэння якасцi i канкурэнтаздольнасцi вырабленых тавараў i паслуг адносiцца сiстэма менеджменту якасцi на базе мiжнародных стандартаў ISO 9001.
На прадпрыемстве з 2009 года распрацавана, сертыфiкавана i паспяхова выкарыстоўваецца сiстэма менеджменту якасцi на распрацоўку i выраб розных вiдаў упакоўкi з паперы i кардону для харчовых i спажывецкiх тавараў у адпаведнасцi з патрабаваннямi СТБ ISO 9001—2015. Таксама была прынята палiтыка ў галiне якасцi, якая гарантуе забеспячэнне якасцi вырабу прадукцыi на ўсiх этапах вытворчасцi.
З 14 верасня 2018 года наша прадпрыемства перайшло на новую версiю стандарту СТБ ISO 9001—2015 i атрымала сертыфiкат адпаведнасцi.
Выдадзены сертыфiкат адпаведнасцi сведчыць, што сiстэма менеджменту якасцi ў дачыненнi да распрацоўкi i вырабу этыкетачна-ўпаковачнай прадукцыi i упакоўкi з паперы, кардону, пленкавых i камбiнаваных матэрыялаў для харчовых прадуктаў i спажывецкiх тавараў у Беларускiм Доме друку адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001—2015.
Адпаведнасць дадзенаму стандарту з'яўляецца доказам правiльнага кiравання прадпрыемствам, i спадзяемся, павысiць канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыi i паслуг. Маючы такi сертыфiкат, мы пацвярджаем, што наша прадпрыемства паспяхова рэалiзуе кантроль якасцi ўласнай прадукцыi (паслуг).
Хочацца адзначыць, што Беларускi Дом друку выпускае/друкуе этыкетачна-ўпаковачную прадукцыю, якая таксама адпавядае патрабаванням тэхнiчнага рэгламенту Мытнага Саюза ТР ТС 005/2011 «Аб бяспечнасцi ўпакоўкi».