Паслядрукарскае абсталяванне

Да паслядрукарскай апрацоўкі адносяцца ўсе віды работ, якія выконваюцца з друкаваным аркушам або гатовай прадукцыяй пасля заканчэння працы па друку. Паслядрукарская апрацоўка выконваецца з мэтай надання друкаванай прадукцыі спажывецкіх якасцяў – эксклюзіўнасці, нагляднасці, прэзентабельнасці, лёгкачытэльнасці і даўгавечнасці ў выкарыстанні.

Беларускі Дом друку прапануе шырокі спектр паслуг па паслядрукарскай апрацоўцы, які выконваецца на ўласным абсталяванні:

Фальцоўка
Бігоўка
Шыццё на 2 клямары
Нумарацыя
Скругленне кутоў
Рэзанне
Склейванне
УФ-лакіраванне і трафарэтны друк
ВД-лакіраванне або лакіраванне алейнымі лакамі
Прыпрэсоўка глянцавай ці матавай плёнкі з адначасовым тэкстураваннем паверхні пад «лён»
Врубка
Вокладка на металічную або пластыкавую спружыну
Упакоўка ў тэрмаўсадачную плёнку асобных экзэмпляраў і камплектаў
Нанясенне зменнай інфармацыі на друкаваную прадукцыю (персаналізацыя) пры вырабе такіх відаў паліграфічнай прадукцыі, як дыпломы, сертыфікаты, паштоўкі, канверты, запрашальныя і ўваходныя білеты
Блінтавае ці кангрэўнае цісненне фольгай
Перфарацыя
Плотарнае рэзанне
Прашыўка дэкаратыўнай ніткай пераплётных накрывак
     

 


форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг