Нашы паслугі

Аказваем поўны комплекс выдавецка-паліграфічных паслуг:

1. Ліставы і рулонны афсетны друк (газеты, часопісы (брашуры) розных фарматаў, камерцыйная прадукцыя).

.

2. Афсетны друк рэкламных газет (улётак) на мелаванай, афсетнай або газетнай паперах.

3. Рэдакцыйна-выдавецкія паслугі: распрацоўка, дызайн, выраб макета выдання, набор і вёрстка ўлётак, буклетаў, календароў, паштовак, грамат, этыкетак, упаковачнай прадукцыі і г. д.

4. Выраб кніг (у цвёрдай ці мяккай вокладцы, у інтэгральнай вокладцы, а таксама ў вокладках з клапанамі).

5. ДРУК БЛАНКАЎ КАШТОЎНЫХ ПАПЕРАЎ – бланкі пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і яго вытворныя, латарэйныя білеты, дыпломы, службовыя пасведчанні, знакі паштовай аплаты (паштовыя маркі), запрашальныя і ўваходныя білеты, падарункавыя сертыфікаты і інш. абароненая прадукцыя, а таксама біяметрычныя дакументы.

6. Флексадрук гнуткіх рулонных этыкетак, друк тэрмаэтыкетак.

Гибкая упаковка и этикетка

7. Нарэзка рулона з кардона на бабіны для атрымання загатовак укладыша (узмацняльных уставак) у цыгарэтны пачак. Укладыш можа быць надрукаваны ў разнастайнай колеравай гаме.

8. Папярова-кардонная ўпакоўка для харчовай і нехарчовай прадукцыі (кандытарскіх вырабаў, лекаў, лямпачак, запалак).

9. Выраб і продаж прадукцыі з сімволікай нашай краіны, сцягоў і гербаў розных краін свету, вымпелаў, сцяжкоў рэкламных і клубных.

10. Упакоўка ў тэрмаўсадачную плёнку асобных экзэмпляраў і камплектаў.

11. Выраб улажэнняў у часопісную прадукцыю (картак, паштовак, буклетаў, улётак, брашур, промаўзораў, СД-дыскаў).

12. Нанясенне зменнай інфармацыі (персаналізацыя) на друкаваную прадукцыю пры вырабе дыпломаў, сертыфікатаў, паштовак, канвертаў, запрашальных і ўваходных білетаў.

13. Выраб пасведчанняў.

14. Флатоўка рулоннай паперы ў ліставую.

15. Лакіраванне задрукаванай паперы водадысперсным ці алейным лакам, прыпрасоўка глянцавай ці матавай плёнкі з адначасовым тэкстураваннем паверхні пад «лён».

16. Блінтавае або кангрэўнае цісненне фольгай.

17. Дадрукарскія працэсы: сканіраванне, колерадзяленне, колеракарэкцыя, вёрстка, вывад дыяпазітываў, выраб друкарскіх форм па тэхналогіі CtP.

18. Распрацоўка і індывідуальны дызайн бланкаў строгай справаздачнасці, паштовак, буклетаў, плакатаў, этыкетак і інш.

19. Лічбавы поўнакаляровы друк фарматам А3+.


20. Поўнакаляровы друк на струменным шырокафарматным плотары (шырыня да 1 м).

21. Выраб латунных штампаў для ціснення. 

22. Экспедыцыйна-транспартнае абслугоўванне.

23. Складскія паслугі.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг