Абсталяванне і тэхналогіі

Мы выкарыстоўваем самае сучаснае абсталяванне і тэхналогіі! 

Стратэгія развіцця прадпрыемства, яго тэхнічнае пераўзбраенне будуюцца на ўкараненні найноўшых тэхналогій з выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання. Гэта дае магчымасць выпускаць выданні, якія карыстаюцца попытам на рынку і задавальняюць патрабаванні чытачоў.

Сёння Беларускі Дом друку – гэта інжынерна-тэхналагічны комплекс, аснашчаны самым перадавым паліграфічным абсталяваннем і ўзброены найноўшымі тэхналогіямі друкарскай справы.

Нашымі партнёрамі з'яўляюцца вядучыя сусветныя вытворцы абсталявання і матэрыялаў – кампаніі MAN ROLAND, HEIDELBERG, AGFA, TENSOR, RIMA-SYSTEM, ESCHER-GRAD, FLINT GRUP, MULLER-MARTINI, KOLBUS, FIDIA MACCHINE GRAFICHE S.R.L., KBA, Omet. Іх маркі гавораць самі за сябе. Дастаткова сказаць, што кожная трэцяя газета ў свеце друкуецца на абсталяванні, выпушчаным фірмай MAN ROLAND.

* Пераддрукарскае абсталяванне:

  • рабочыя станцыі набору і вёрсткі, якія дазваляюць у поўным аб'ёме выконваць усе аперацыі па падрыхтоўцы выданняў да выхаду ў свет;
  • графічныя станцыі, электронныя апараты для сканіравання і лічбавыя фотаапараты, станцыі электроннага спуску палос;
  • поўны комплекс фотанаборных апаратаў, які ўключае ў сябе фотонаборныя апараты, праявачныя працэсары, растравыя працэсары і дадатковае абсталяванне, якое дазваляе выводзіць дыяпазітывы з максімальным фарматам 450 х 650 мм;
  • комплекс прыладаў прамога экспанавання на друкарскую форму СТР нямецкай кампаніі «Agfa Graphics»;
  • станок «NELA VCPevolution M 1200» для прабіўкі шціфтавых адтулін і загінання клапанаў у друкарскіх афсетных формах.

* Друкарскае абсталяванне:

  • афсетныя ліставыя 5-фарбавыя машыны «Roland-705 HiPrint», «Roland-705 LV»; афсетныя 4-фарбавыя ліставыя машыны «Man Roland-704», «Man Miller TR-104», «Planeta-Varimat P-46»;
  • 2-фарбавая машына «Планета Р-26»;
  • 1-фарбавая машына «Romayor-314»;
  • рулонныя афсетныя машыны «Tensor-1400/Т-400 BE», «Uniset-75», «Albert-Frankental A200S», «Goss Community».

* Послядрукарскае абсталяванне:  

брашуровачна-пераплётныя машыны і лініі:  

  • лінія для вырабу кніг у цвёрдай вокладцы швейным спосабам змацавання кніжных блокаў  «KOLBUS-40»;
  • лінія для бясшвейнага змацавання кніжнага блока «KOLBUS КM470»;
  • лінія для вырабу кніг у цвёрдай вокладцы розных спосабаў змацавання «KOLBUS BF511»;
  • фальцавальна-склейваючая машына «Fidia ALBA» для вырабу інтэгральных вечкаў;
  • лінія для вырабу кніг у мяккай вокладцы «STAR-BINDER»;
  • укладачна-швейна-резальныя аўтаматы (УШРА);
  • упаковачная лінія «Beck packautomaten» для ўкладкі і паэкзэмплярнай упакоўкі часопіснай прадукцыі;
  • аўстрыйскае абсталяванне фірмы «Comag» для вырабу пасведчанняў;
  • пераплётная лінія для вырабу пашпартоў «Kugler»;
  • крышкавырабляльныя машыны «ДА-36»;
  • пазалотныя прэсы «ПЕ-48», «ПЗ-1»;
  • 1-нажавыя рэзальныя машыны «Seypa, «Polar-78E», «Perfecta 132 TV» і інш.;
  • 3-нажавыя рэзальныя машыны «SD-75», «HD-150», «HD-151» і інш.;
  • нiткашвейныя машыны «БНШ-6А», «ASTEREL» і інш.;
  • дроташвейныя машыны «2 БШП 30» і інш.;
  • фальцавальныя машыны;
  • прафесійныя швейныя машыны («Juki SC-500» – 1-ігольчатая, «Juki SC-5000» –
  • 2-ігольчатая) для дэкаратыўнага афармлення пераплётных вечкаў;
  • пераплётна-перфарацыйная машына «Megastar» для вырабу насценных, квартальных календароў і інш. прадукцыі з навіўкай спружыны.
  для газетнай, часопіснай, кніжнай вытворчасцяў:  
  • стэкер «RIMA RS-32»;
  • газетная ўкладачная машына «KANSA»;
  • абвязачныя машыны «MOSKA RO-MR-2», «RO-MR-4»;
  • абсталяванне для абразання газетна-журнальнай прадукцыі;
  • комплекс для трафарэтнага друку і УФ-лакіравання;
  • сістэма персаналізацыі «Contajet» з друкарскімі струменевымі галоўкамі «XAAR».

  * Абсталяванне для вырабу ўпакоўкі і термаэтыкеткі:   

  • флексаграфскія друкарска-апрацоўчыя лініі «VaryFlex F1 VF-530» і «XFlex X6» італьянскай фірмы «Omet»;
  • машына «SLEEVE» кампаніі «DCM/ATN» для склейвання тэрмаўсадачнай этыкеткі з аддрукаванай тэрмаўсадачнай плёнкі.

* Абсталяванне для друку на тканіне:

  • сублімацыйны плотар (прынтар) «Mimaki JV5-320DS» высокай прадукцыйнасці з максімальнай шырынёй друку на тканіне 3,2 м;
  • шырокафарматны каландравы тэрмапрэс «TitanJet GTX-132»;
  • плоскі тэрмапрэс «Monti Antonio». Мад. 203-3 Vacuum. 

Беларускі Дом друку і надалей будзе рабіць усё, каб ісці ў нагу з сусветнымі тэндэнцыямі паліграфічнай вытворчасці.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг