папярэднія наступныя

Запрашаем за новымі штодзённікамі!

24 кастрычніка 2018

Недатаваныя штодзённікі фармату А5 ад Беларускага Дома друку ўжо ў продажы!

У краму фірменнага гандлю (пр. Незалежнасці, 77, 1-шы паверх) паступілі ў продаж недатаваныя штодзённікі фармату А5 вытворчасці Беларускага Дома друку.

Асаблівасці нашага штодзённіка:

320 разлінееных старонак на афсетнай паперы, якасна сшыты ніткамі пераплёт;

магчымасць выбару пераплёту з колеравай гамы: бардовы, зялёны, сіні і чорны;

надзейная кардонная вокладка з паралонавай праслойкай і пакрыццём з экаскуры (пераплётны матэрыял Baladek);

2 каляровыя стужачкі-закладкі (лясэ), якія аблягчаюць пошук патрэбнай старонкі;

інфармацыйны блок, які ўключае ў сябе: асабістыя даныя, календары на 2018–2021 гг., даведачныя тэлефоны г. Мінска і міжнародныя тэлефонныя коды. У канцы ёсць алфавітка і месца для запісаў памятных датаў (дзён нараджэння, мерапрыемстваў і важных сустрэч). На форзацы размешчаны каляровыя карты Беларусі і г. Мінска.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг