папярэднія наступныя

ВЫСТАВА «ПРАДЭКСПА»:  УПАКОВАЧНЫЯ РАШЭННІ ДЛЯ ХАРЧОВАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

1 лістапада 2018

З 23 па 26 кастрычніка 2018 года ў Мінску адбылася выстава-кірмаш «ПРАДЭКСПА-2018», у якой прыняў удзел Беларускі Дом друку.

Попыт, які расце на сучасныя ўпаковачныя матэрыялы і формы ўпакоўкі, а, такім чынам, і на новыя тэхналогіі, робіць «ПРАДЭКСПА» надзвычай актуальнай выставай. Удзел у ёй дапамагае вызначыць, што сапраўды адбываецца на рынку ўпакоўкі, і ацаніць яго развіццё на бліжэйшую перспектыву.

 Беларускі Дом друку, як пастаянны ўдзельнік выставы, прадставіў на сваім стэндзе ўзоры высакаякаснай этыкеткі для напояў, прадуктаў харчавання, бытавой хіміі, касметыкі і іншай прадукцыі. У гэтым годзе ўпершыню былі прадэманстраваныя ўзоры тэрмаўпакоўкі, вырабленай у цэхах нашага прадпрыемства.

Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю на рынку ўпакоўкі, наша прадпрыемства займае ў ім годнае месца. З кожным годам пашыраецца асартымент упаковачнай прадукцыі і спіс прадпрыемстваў, з якімі мы наладзілі дзелавыя кантакты. Выдавецтва паспяхова супрацоўнічае з многімі нацыянальнымі вытворцамі малочнай і інш. галін харчовай прамысловасці: ААТ «Здравушка-мілк», РВГУП «Малочны гасцінец", ААТ «Савушкін прадукт», СААТ «Камунарка», ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», ААТ «Чырвоны харчавік», ТАА «Еўрагандаль» і інш., якія выкарыстоўваюць для сваёй прадукцыі гнуткую ўпакоўку (плёнку) і тэрмаэтыкетку.

Жывыя зносіны з людзьмі на выставе маюць вялікі плён для нашай працы. Дзякуючы выставе-кірмашу «ПРАДЭКСПА» ў нас ёсць магчымасць наўпрост пагутарыць пра нейкія нюансы сумеснай працы з вытворцамі, бліжэй пазнаёміцца з імі – усё тое, што цяжка зрабіць праз Інтэрнэт або абмеркаваць па тэлефоне.

Такія выставы, як «ПРАДЭКСПА», вельмі важныя ў нашай працы, таму што яны даюць магчымасць аб'ектыўнай ацэнкі рынку, абмену вопытам і пошуку новых ідэй.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг