папярэднія наступныя

ВЫСТАВА – ЗАЎСЁДЫ АДКРЫЦЦЁ!

11 лютага 2020

5 лютага ў сталічным выставачным комплексе «БелЭкспа» адкрылася XXVII Мінская міжнародная выстава-кірмаш. Гэтая знамянальная падзея ў галіне кнігавыдання і паліграфіі вянчае цэлы год напружанай творчай працы прафесіяналаў друкарскай справы, літаратараў і выдаўцоў. За 2019 год, згодна са словамі міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча, у нашай краіне было выдадзена каля 10 тысяч найменняў кніг і брашур сумарным тыражом 24 мільёны асобнікаў. Нам, супрацоўнікам РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку», прыемна ўсведамляць: уклад БДД у «рэспубліканскі тыраж» склаў 2058,3 тысячы кніг у цвёрдай вокладцы і 500,2 тысячы – у мяккай. У аб'ёме ўсёй выпушчанай прадпрыемствам прадукцыі кнігі і часопісы складаюць 20%. На стэндзе выдавецтва, які па традыцыі знаходзіўся літаральна ў цэнтры падзеі, былі прадстаўленыя лепшыя ўзоры нашай друкаванай прадукцыі.

У дзень адкрыцця выставы каля нашага стэнда прысутнічалі кіраўнікі службаў БДД на чале з генеральным дырэктарам  Раманам Сцяпанавічам Алейнікам, а таксама ветэраны выдавецтва Барыс Аляксандравіч Кутавы і Мікалай Мікалаевіч Таргонскі. Па традыцыі часопіс «На экранах», які Беларускі Дом друку заснаваў у 1957 годзе і выдае па сённяшні дзень, прадстаўлялі зоркі кіно, тэатра і тэлебачання, чые партрэты былі на вокладках часопісаў у 2019 годзе. На гэты раз аўтограф-сесію праводзілі актрыса тэатра і кіно тэлевядучая Вера Палякова, пасол добрай волі ЮНЭЙДС тэлевядучая Святлана Бароўская і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Святлана Сухавей.

Стэнд БДД наведалі партнёры прадпрыемства, прадстаўнікі розных СМІ, а таксама кіруючыя асобы, у прыватнасці першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская, рэктар Беларускай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, дырэктар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

Прадукцыя выдавецтва «Беларускі Дом друку» прыцягнула ўвагу і радавых наведвальнікаў выставы, тых, хто не ўяўляе свайго жыцця без кнігі. Словы падзякі ў адрас работнікаў БДД пачулі супрацоўнікі аддзела маркетынгу ў асобе начальніка службы Анатоля Коктыша і спецыялістаў па маркетынгу Алены Аляксеенка і Антона Павельева.

Слоган сёлетняй выставы: «Беларусь – адкрытая кніга». Многія старонкі гэтай «кнігі» былі набраныя, складзеныя і надрукаваныя ў нашым Доме друку. Кожны з пяці дзён працы стэнда БДД станавіўся яшчэ адным пераканаўчым пацвярджэннем: мы крочым у нагу з часам, мы аператыўна рэагуем на кан'юнктуру рынку, мы – у трэндзе! Нам ёсць што паказаць, у нас ёсць чаму навучыцца.

форма заказу
Прайс-лісты

Предлагаем вашему вниманию прайс-листы на оказание различных видов производственных услуг